Островчанка Виктория Милешко победила на областном конкурсе "Лето - пора спортивная!"
Вынікі абласнога этапу рэспубліканскага фестывалю «Лета – пара спартыўная!» падведзены ў Гродна.Стаць удзельнікамі конкурсу маглі ўсе жадаючыя. Для гэтага варта было выканаць толькі адну ўмову – падзяліцца сваім вопытам удзелу ў якім-небудзь спартыўным мерапрыемстве.
І жадаючых было шмат: з 19 раёнаў Гродзенскай вобласці на суд журы прыйшло 70 работ у розных намінацыях. Сцэнарыі і відэазапісы святаў і спартыўных спаборніцтваў, рэкламныя матэрыялы па прапагандзе здаровага ладу жыцця, казкі, вершы, эсэ і песні пра спартыўнае лета.
Уражаннямі пра спартыўнае лета падзяліліся і выхаванцы Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі – чатыры работы былі адпраўлены імі на фестываль. Па выніках абласнога конкурсу выхаванка цэнтра творчасці Вікторыя Мілешка з вершам аб спартыўным дні ў лагеры «Вясёлка» заняла ганаровае першае месца.
Цяпер работа юнай астраўчанкі ўдзельнічае ў рэспубліканскім этапе фестывалю. Пажадаем Вікторыі перамогі!
