Островчанка Капитолина Петровская победила в республиканском конкурсе историй "Моё активное долголетие"
Сярод удзельнікаў аб’яднання “Актыўнае даўгалецце”, якое ўжо тры гады існуе пры раённай бібліятэцы, постаць Капіталіны Цімафееўны Пятроўскай вельмі адметная.Фізічны нядуг мог абмежаваць магчымасці актыўных зносін з навакольным светам любога іншага чалавека, але не Капіталіны Цімафееўны. З задавальненнем згадзілася яна ўдзельнічаць у праекце Чырвонага Крыжа і раённай бібліятэкі “Актыўнае даўгалецце: не дай сабе спыніцца”. Адкрыты, вясёлы чалавек, яна літаральна зараджае ўсю аўдыторыю любоўю да жыцця і весялосцю, стварае вакол сябе атмасферу свята і натхнення.
Нездарма кажуць: «Таленавіты чалавек – таленавіты ва ўсім». Капіталіна Цімафееўна актыўна пачала развіваць свае творчыя задаткі, пісаць вершы і прыпеўкі. Яе творы дапамагаюць адчуць асляпляльную прыгажосць марознай раніцы, любавацца раскошнымі фарбамі восеньскага лесу, убачыць чароўнае вясновае аднаўленне прыроды. Многія вершы Капіталіны Цімафееўны прысвечаны каханню, пяшчоце, адносінам паміж мужчынам і жанчынай, таму асаблівае месца ў яе творчасці займае любоўная лірыка.
Прыемнай навіной для ўсіх стала перамога Капіталіны Цімафееўны ў рэспубліканскім конкурсе гісторый “Маё актыўнае даўгалецце”, за што яна была ўзнагароджана каштоўным падарункам.
Мы вядзём актыўны лад жыцця, дапамагаем адзін аднаму і трымаемся разам. Мы многае можам! Я думаю, мы зможам праявіць сябе і ў вырашэнні праблем пажылых людзей і рэалізацыі іх ідэй і дасягненняў.
Пажадаем Капіталіне Цімафееўне далейшых творчых поспехаў і натхнення.
Вольга Пінчук, намеснік дырэктара раённай бібліятэкі.
