Островчане стали участниками игровой программы "Здоровый образ жизни - выбор успешного человека"

Усе, хто ў аўторак падчас абеду праходзіў праз парк Астраўца, сталі ўдзельнікамі гульнявой праграмы “Здаровы лад жыцця – выбар паспяховага чалавека”.

Актывісты раённай арганізацыі “Белая Русь” і педагогі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі арганізавалі для астраўчан і гасцей горада свята здароўя і маладосці.
Дарослыя і дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў эстафеце, збівалі кеглі і скакалі праз абручы, а потым пакідалі пажаданні на спецыяльна ўсталяванай для гэтага дошцы.
Закончылася свята ўсеагульнай зарадкай і флэшмобам.


--------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.