Островчане приняли участие в областном форуме лидеров пионерской организации и Белорусского республиканского союза молодёжи
На мінулым тыдні ў Гродне прайшоў абласны форум лідараў Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі “Мы разам захоўваем памяць пакаленняў”.Форум, прысвечаны 25-годдзю БРПА, аб'яднаў актывістаў грамадскіх аб'яднанняў БРПА, БРСМ, Маладзёжнага парламента, а таксама ветэранаў піянерскай арганізацыі. Астравеччыну на мерапрыемстве прадстаўлялі старшыня раённага Савета ГА БРПА Таццяна Анатольеўна Касюк і старшакласніца гімназіі №1, член абласнога маладзёжнага парламента Ангеліна Пятровіч.
Падчас форуму ў Гродне прайшло шэраг цікавых і карысных мерапрыемстваў. Адным з такіх стала сесія Маладзежнага парламента другога склікання, які дзейнічае пры абласным Савеце дэпутатаў.
– У дзень форуму ўдзельнікі сесіі Маладзежнага парламента сталі арганізатарамі абласной антынаркатычнай акцыі “Місія – жыць”, – расказвае Таццяна Анатольеўна. – Юнакі і дзяўчаты выйшлі на вуліцы горада, сустракаліся з прахожымі і раздавалі ім лістоўкі антынаркатычнай накіраванасці.
У гэты ж дзень у Гродне прайшоў традыцыйным дыялог школьнікаў з прадстаўнікамі аблвыканкама і кіраўнікамі розных арганізацый. Падчас “Адкрытага мікрафону” дзеці з розных раёнаў Гродзенскай вобласці маглі задаць прадстаўнікам улады хвалюючыя іх пытанні.Дарэчы, правесці форум менавіта ў такім фармаце прапанавалі самі актывісты – і іх ідэя была падтрымана абласным кіраўніцтвам. А пра тое, што моладзь сёння актыўная і ініцыятыўная, сведчылі фотавыставы, якія адлюстроўвалі дзейнасць Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Закончылася мерапрыемства на пазітыўнай ноце: актывісты былі ўзнагароджаны Граматамі і Падзячнымі пісьмамі. З Граматай вярнулася на Астравеччыну і старшыня раённага Савета ГА БРПА Таццяна Анатольеўна Касюк.
Алена ЯРАШЭВІЧ.
