Островчане приняли участие в фестивале идей энергосбережения
Настаўнікі і педагогі Мальскага дзіцячага сада-базавай школы ў лістападзе мінулага года прынялі ўдзел у «цёплым» фестывалі ідэй энергазберажэння. Ён прысвячаўся Міжнароднаму дню энергазберажэння, які штогод адзначаецца 11 лістапада.
Фестываль праходзіў пад дэвізам “Звяжы шкарпэткі – выключы абагравальнік». Адной з галоўных намінацый фестывалю ідэй энергазберажэння стала намінацыя «Лепшая пара цёплых шкарпэтак».
Паўдзельнічаць у конкурсе мог любы жадаючы. Усё, што трэба было для гэтага, – звязаць цёплыя шкарпэткі розных памераў і колераў – але толькі з натуральных матэрыялаў! Акцыя да таго ж была дабрачынная – усе шкарпэткі, якія даслалі на конкурс, былі перададзены ў дзіцячыя дамы.
А нядаўна намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Мальскага НПК Жанна Віктараўна Лаўрэцкая за ўдзел у творчым конкурсе праекта ШПІРЭ была ўзнагароджана Падзячным пісьмом цэнтра экалагічных рашэнняў “Нарвежскае таварыства аховы прыроды”.
Віншуем!