Островчане приняли участие в благотворительной акции "Школа для всех, школа для каждого"

школы линейкиНапярэдадні Першага верасня раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа арганізавала дабрачынную акцыю «Школа для ўсіх, школа для кожнага». Удзельнікамі дабрачыннага мерапрыемства сталі валанцёры Чырвонага Крыжа, карэкцыйнага і тэрытарыяльнага цэнтраў, Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і Беларускага саюза жанчын.

У гэты дзень у магазінах «Міла» і «Карандаш» усе добрыя людзі маглі купіць школьныя прылады і сродкі гігіены і пакінуць іх у спецыяльных скрынках. Побач валанцёры звярталіся да прахожых з просьбай пакінуць грашовыя ахвяраванні ў скрынках таварыства Чырвонага Крыжа.
Намаганнямі многіх жыхароў і гасцей нашага горада і раёна было сабрана 1 595 500 рублёў, а таксама школьных прыладаў і сродкаў гігіены на 1 631 500 рублёў.
Грошы, а таксама канцылярскія прылады і сродкі гігіены будуць перададзены выхаванцам карэкцыйнага цэнтра, а таксама дзецям, якія выхоўваюцца ў шматдзетных, малазабяспечаных і няпоўных сем'ях.
– Але на гэтым акцыя не заканчваецца, – расказала старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Вольга Іосіфаўна Руднік. – Многія сем'і маюць патрэбу ў школьным адзенні – і таму, калі ў каго дома ёсць дзіцячыя рэчы школьнага ўзросту ў добрым стане, іх можна прынесці ў кабінет №14 Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы, дзе размяшчаецца арганізацыя Чырвонага Крыжа. Разам мы можам дапамагчы тым сем'ям, якія маюць у гэтым патрэбу.

Падрыхтавала Алена СВЕТЛАЯ.