Островчане откликнулись на благотворительную акцию "Мы – рядом!"
Дабрачынная акцыя «Мы – побач!» прайшла днямі ў магазінах «Цэнтральны» і «Гермес». Яе арганізатарамі сталі валанцёрскія атрады Чырвонага Крыжа Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва «Прамень», Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Крылы» і Гудагайскай сярэдняй школы «Наш выбар».У рамках сацыяльнага праекта, які рэалізуюць гэтыя ініцыятыўныя і мэтанакіраваныя маладыя людзі, яны арганізавалі дабрачынны збор прадуктаў для адзінокіх старых з нізкім матэрыяльным дастаткам.
Да акцыі далучыліся амаль усе наведвальнікі магазінаў «Цэнтральны» і «Гермес» – кожны жадаючы ў спецыяльнай скрыні мог пакінуць прадукты або ахвяраваць пэўную суму грошай на іх набыццё.
– Мы ўдзячны ўсім, хто не застаўся абыякавым да пажылых людзей, – гаворыць кіраўнік валанцёрскага атрада «Прамень», арганізатар акцыі Святлана Куцько. – Падзяку хачу выказаць і адміністрацыі магазінаў за тое, што дазволілі нашым валанцёрам папрацаваць у магазінах.Дзякуючы ўсім добрым людзям, 12 адзінокіх састарэлых атрымалі дапамогу, якую прывезлі ім валанцёры.
--------------------------
Алена СВЕТЛАЯ.
