Островчан познакомили с новыми средствами реабилитации для людей с инвалидностью по зрению

%d0%b2%d1%81%d1%82%d1%80%d0%b5%d1%87%d0%b0-%d0%b8%d0%bd%d0%b2%d0%b0%d0%bb%d0%b8%d0%b4%d0%be%d0%b2-%d0%bf%d0%be-%d0%b7%d1%80%d0%b5%d0%bd%d0%b8%d1%8eЦікавым і карысным атрымаўся сход людзей з інваліднасцю па зроку, які прайшоў у Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Такія мерапрыемствы праводзяцца рэгулярна і часцей за ўсё праходзяць не ў афіцыйнай, а цёплай, сяброўскай атмасферы. Так адбылося і ў гэты раз. Спачатку перад прысутнымі выступіла старшыня раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ” Юзэфа Антонаўна Адынец, якая расказала аб дзейнасці арганізацыі за апошнія месяцы.

З навінкамі сродкаў рэабілітацыі для людзей з інваліднасцю па зроку пазнаёміла метадыст Гродзенскай абласной арганізацыі ГА “БелТІЗ” Алена Аркадзьеўна Міхневіч. Яна паказала, як карыстацца тактыльнай палкай, прадэманстравала лупы чатырох памераў, танометры, гадзіннікі і тэлефоны  з агучваннем, спецыяльныя капеечніцы. Дарэчы, усё гэта можна атрымаць за невялікую плату – трэба толькі схадзіць у бальніцу, атрымаць ад урача адпаведную даведку аб неабходнасці сродку рэабілітацыі і прадставіць яе ў Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання.

%d0%b2%d1%81%d1%82%d1%80%d0%b5%d1%87%d0%b0-%d0%b8%d0%bd%d0%b2%d0%b0%d0%bb%d0%b8%d0%b4%d0%be%d0%b2-%d0%bf%d0%be-%d0%b7%d1%80%d0%b5%d0%bd%d0%b8%d1%8e1

%d0%b2%d1%81%d1%82%d1%80%d0%b5%d1%87%d0%b0-%d0%b8%d0%bd%d0%b2%d0%b0%d0%bb%d0%b8%d0%b4%d0%be%d0%b2-%d0%bf%d0%be-%d0%b7%d1%80%d0%b5%d0%bd%d0%b8%d1%8e2А затым надышоў час для эстэтычнага задавальнення: гучалі песні і пранікнёныя вершы ў выкананні ўдзельнікаў мерапрыемства, а самадзейныя артысты  прадставілі тэатралізаваную пастаноўку. Творчасць і старанне ўдзельнікаў былі ўзнагароджаны шчырымі апладысментамі гледачоў.

%d0%b2%d1%81%d1%82%d1%80%d0%b5%d1%87%d0%b0-%d0%b8%d0%bd%d0%b2%d0%b0%d0%bb%d0%b8%d0%b4%d0%be%d0%b2-%d0%bf%d0%be-%d0%b7%d1%80%d0%b5%d0%bd%d0%b8%d1%8e3

%d0%b2%d1%81%d1%82%d1%80%d0%b5%d1%87%d0%b0-%d0%b8%d0%bd%d0%b2%d0%b0%d0%bb%d0%b8%d0%b4%d0%be%d0%b2-%d0%bf%d0%be-%d0%b7%d1%80%d0%b5%d0%bd%d0%b8%d1%8e4

Юзэфа Адынец, старшыня раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ”.