Ольховские школьники стали победителями международного конкурса по экологии

На працягу некалькіх месяцаў міжнародным грамадскім аб'яднаннем «Экапартнёрства» і Школьным праектам выкарыстання рэсурсаў і энергіі (ШПІРЭ) праводзіўся конкурс дзіцячых экалагічных малюнкаў «Экаслоўнік», у якім маглі прыняць удзел навучэнцы 1-11 класаў.


Конкурс дзіцячых малюнкаў «Экаслоўнік» стартаваў у красавіку, у Дзень Зямлі, і завяршыўся ў верасні. Яго ідэя – стварыць слоўнік экалагічных тэрмінаў, дзе ілюстрацыямі будуць служыць дзіцячыя малюнкі.

Кожны жадаючы мог праявіць свае творчыя здольнасці. Па ўмовах конкурсу рабятам прапаноўвалася стварыць ілюстрацыі да экалагічных тэрмінаў на кожную літару алфавіту ад А да Я. У якасці падказкі амаль кожны месяц журы прапаноўвала некалькі слоў – напрыклад, лес, адходы, вятрак – але ўдзельнікі маглі праілюстраваць і любы іншы тэрмін.

Сярод 150 прадстаўленых на конкурс малюнкаў вучні Альхоўскай сярэдняй школы Раман Сізінцаў і Самір Мілько сталі пераможцамі, іх малюнкі на экалагічныя тэрміны «Небяспечныя рэчывы» і «Адходы» апублікаваны на вокладцы “Экаслоўніка”, а самі хлопцы былі запрошаны на прэзентацыю гэтай кнігі ў г. Мінск у бізнес-клуб «Імагуру», дзе іх чакалі конкурсы, прызы і прыемныя сюрпрызы. А Уладзіслаў Куцько  быў узнагароджаны дыпломам удзельніка конкурсу малюнкаў «Экаслоўнік» і экалагічнай настольнай гульнёй «Экабатл».

Шчыра віншуем навучэнцаў і жадаем ім далейшай плённай і творчай працы.


Т. Крэчка, Альхоўская школа.