Ольховские школьники посадили сад Победы

2
Напярэдадні святкавання 9 Мая па ўсёй рэспубліцы стартаваў рэспубліканскі патрыятычны праект “Кветкі Вялікай Перамогі”. Вучні Альхоўскай школы таксама далучыліся да гэтай добрай справы: у школе прайшла акцыя па закладцы яблыневага саду Перамогі -2015.


Хлопчыкі і дзяўчынкі з адказнасцю падышлі да даручанай справы. А самымі актыўнымі ўдзельнікамі аказаліся вучні 8 класа на чале з класным кіраўніком Т.М. Ждановіч: яны загаддзя падрыхтавалі ямкі, прынеслі ўрадлівай глебы, каб пасадзіць маладыя яблынькі па ўсіх правілах садаводаў.

Кожны саджанец, набыты за сродкі пазабюджэтнай дзейнасці, заняў сваё месца. Праз гады яблыкі з саду Перамогі змогуць пакаштаваць не толькі вучні, якія будуць даглядаць дрэўцы, але і наступныя пакаленні школьнікаў.

Спадзяёмся, што маладыя дрэўцы, пасаджаныя ў гонар 70-годдзя Перамогі, будуць радаваць вока сваім цвіценнем і служыць напамінам аб тых, хто не вярнуўся з фронту, хто аддаў жыццё за наша будучае, хто  набліжаў дзень Вялікай Перамогі, хто падымаў краіну з пасляваенных руін…


------------------------------------

Яніна КУЦЬКО, кіраўнік школьнага лясніцтва “Жывіца” Альхоўскай сярэдняй школы.