Не сбейся с пути

не сбейся с путиМаладзёжны форум-тэатр, удзельнікамі якога сталі вучні гарадскіх школ, арганізавалі і правялі супрацоўнікі Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і педагогі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

не сбейся с пути1Здаровае жыццё, харчаванне і звычкі – менавіта гэтыя праблемныя пытанні паднялі ўдзельнікі форуму. Рабяты складвалі мазаіку, глядзелі сацыяльныя ролікі і па іх прыкладзе стваралі свае рэкламныя матэрыялы, накіраваныя на фарміраванне здаровага ладу жыцця.
На наступным этапе школьнікам неабходна было стварыць калаж і абараніць яго перад моладзевай аўдыторыяй. Праца захапіла ўдзельнікаў мерапрыемства, таму ўсе распрацаваныя калажы атрымаліся прыгожымі і адпавядалі прапанаванай тэматыцы.
Пра тое, што выхад з неадназначнай сітуацыі ёсць заўсёды, удзельнікі форуму ўпэўніліся падчас конкурсу, калі неабходна было адмовіцца ад прапановы паспрабаваць спайс.
не сбейся с пути2А на заканчэнне валанцёры Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прапанавалі ўсім стаць удзельнікамі форум-тэатра. Вучням трэба было сыграць ролю хлопчыка, якому сябры прапаноўваюць паспрабаваць наркотыкі. І хлопчыкі, і дзяўчынкі справіліся з заданнямі. А напрыканцы мерапрыемства ўсе каманды і лепшыя акцёры былі адзначаны памятнымі падарункамі ад Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

------------------------------------------
Падрыхтавала Алена СВЕТЛАЯ.