Не позволяйте "заговаривать себе зубы"...
Зладзеі цыганскай нацыянальнасці часта пранікаюць у дамы і кватэры пад рознымі прычынамі, а трапіўшы ў жыллё, з лёгкасцю “загаворваюць зубы” гаспадарам. Часта за знешнімі прыветлівасцю і шчырасцю хаваюцца хітрасць і злы намер – неаднойчы пасля візіту такіх гасцей гаспадары не знаходзілі сваіх грошай і ўпрыгожанняў. На жаль, нярэдкімі бываюць выпадкі, калі грамадзяне самі з-за празмернай даверлівасці і спачувальнасці пускаюць зладзеяў у дом.Як правіла, у такіх выпадках злачынцы прапаноўваюць купіць ці прадаць розныя тавары, рэчы і прадукты харчавання, называюць сябе супрацоўнікамі сацыяльнай абароны насельніцтва, медработнікамі. Дзякуючы даверлівасці гаспадароў, яны пранікаюць у жыллё грамадзян і, карыстаючыся іх няўважлівасцю, крадуць маёмасць. Ахвярамі зладзеяў часцей за ўсё становяцца пажылыя людзі. Аб’ектамі крадзяжу – грошы і залатыя ці іншыя каштоўныя вырабы.
Каб не стаць ахвярай злачынстваў, органы ўнутраных спраў рэкамендуюць прытрымлівацца наступных правілаў паводзін пры сустрэчы з асобамі цыганскай нацыянальнасці:
- не паддавайцеся спакусе даведацца пра сваю будучыню з вуснаў назойлівай варажбіткі, не пагаджайцеся на паслугі па зняццю сурокаў;
- не набывайце залатыя вырабы з рук, а тым больш у цыганоў. Наяўнасць пробы не сведчыць, што вы сталі ўладальнікам каштоўнага металу;
- ні па якой прычыне не пускайце цыганоў у свой дом. Ім не горш за вас вядома, дзе ў кватэры захоўваюцца грошы і каштоўныя рэчы. Калі вы пакідаеце ключ ад дома пад дыванком ля дзвярэй, то ствараеце ідэальныя ўмовы для крадзяжу;
- недаацэньвайце ўнікальных здольнасцей цыганоў: некаторыя з іх валодаюць выключным талентам пераканання, а часам – і гіпнозам. Пры стасунках з імі будзьце вельмі ўважлівымі, не давайце ім у рукі свае рэчы, каштоўнасці і грошы;
- не верце, што толькі яны дапамогуць пазбавіцца ад гора і жыццёвых непрыемнасцей, вернуць здароўе вам і вашым родным.
Вялікая просьба да жыхароў раёна: пры сустрэчы з цыганамі, варажбіткамі і папрашайкамі па магчымасці запомніце іх прыкметы, нумар аўтамабіля, на якім яны прыехалі, і тэрмінова паведаміце аб гэтым у міліцыю па тэлефоне 102. Магчыма, гэтым вы папярэдзіце чарговае злачынства і дапаможаце затрымаць небяспечных зладзеяў.
------------------------------------------------------
Аддзяленне крымінальнага вышуку.
