Не попади в плен алкоголя...

вред алкоголяДрыжачыя рукі, мутныя вочы, твар, які пераліваецца ўсімі колерамі вясёлкі, нездаровы выгляд і адзіная думка ў галаве: “Дзе выпіць?” Калісьці гэта быў ваш аднакласнік, сусед, сябар ці проста знаёмы, з якім у дзяцінстве разам хадзілі ў школу ці проста гулялі ў двары. Зараз яго не пазнаць – з маладога чалавека ён ператварыўся ў бяззубага дзядулю. А пачыналася ўсё з “нявіннай” бутэлькі піва…

Алкагалізм – страшнейшае зло, якое, на жаль, сустракаецца і сярод падлеткаў. Нягледзячы на ўсе законы, абмежаванні і меры, якія прымаюцца, гэта праблема застаецца актуальнай. Парадаксальна, аднак нярэдка да ўжывання спіртнога падлеткаў падштурхоўваюць самі ж бацькі. Напрыклад, на сямейных урачыстасцях, калі за сталом знаходзяцца і дзеці, “правіць балем” алкаголь. Больш таго – дарослыя самі ж даюць паспрабаваць спіртное непаўналетнім, не задумваючыся, што прапаноўваюць ім атруту, бо нават у самых маленькіх дозах алкаголь дзейнічае на арганізм чалавека разбуральна. Асабліва гэта тычыцца падлеткаў, якія толькі пачынаюць фарміраваць для сябе свет маральных каштоўнасцей. Пад уздзеяннем алкаголю разуменне дабра і зла можа пахіснуцца – і непаўналетні становіцца на злачынны шлях.
Для таго каб папярэдзіць п’янства і злачыннасць сярод падлеткаў, супрацоўнікі міліцыі рэгулярна праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы, наведваюць навучальныя ўстановы, сацыяльна небяспечныя сем’і, на прыкладах тлумачаць, што алкаголь да дабра не давядзе.
На жаль, далёка не заўсёды іх словы даходзяць да адрасатаў, і тады ў адносінах да правапарушальнікаў ці іх бацькоў прымяняецца адміністрацыйнае пакаранне.
Падлетак, якому споўнілася 16 гадоў, павінен ведаць, што за з’яўленне п’яным у грамадскім месцы яму “свеціць” штраф да васьмі базавых велічынь. За дзяцей да 16-ці гадоў расплачвацца прыйдзецца іх бацькам. Аднак не трэба думаць, што такія малалетнія парушальнікі вызваляюцца ад адказнасці – яны будуць адказваць перад камісіяй па справах непаўналетніх і трапяць на прафілактычны ўлік. Строгае пакаранне прадугледжваецца і для тых, хто ўцягвае дзяцей у сяброўства з алкаголем. Давядзенне непаўналетніх да п’янства караецца штрафам ад 10 да 30 базавых велічынь. А за продаж падлеткам слабаалкагольных, алкагольных напояў і піва прадавец расплаціцца пакараннем ад 20 да 50 базавых велічынь.

-------------------------
Артур Буцько, старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх.