Наталья Очеретова представляла Островетчину на приёме у губернатора области в честь 8 Марта
Старшыня абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Васільевіч Краўцоў напярэдадні 8 Сакавіка правёў урачысты прыём жанчын з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці. Астравеччыну на ім прадстаўляла дырэктар Астравецкай раённай бібліятэкі Наталля Уладзіміраўна Ачарэтава.Падчас урачыстага прыёму губернатар уручыў ордэны Маці шасці шматдзетным жанчынам Прынёмання.
Словы віншаванняў гучалі ў гэты дзень не толькі ад губернатара, але і памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Сяргея Васільевіча Раўнейкі, старшыні абласнога Савета дэпутатаў Ігара Георгіевіча Жука, намесніка старшыні аблвыканкама Віктара Андрэевіча Лісковіча, першага намесніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандра Людвігавіча Вярсоцкага.
– Сімвалічным момантам урачыстасці стаў старт акцыі «Кветка Радзімы», якую праводзіць абласная арганізацыя «Беларускі саюз жанчын», – кожная ўдзельніца мерапрыемства атрымала на лацкан піджака кветачку васілёк, – расказвае Наталля Уладзіміраўна Ачарэтава. – Прыемныя словы ў наш адрас, кветкі і падарункі ад губернатара і музычныя віншаванні ад навучэнцаў каледжа мастацтваў – сустрэча ў Гродне прайшла цёпла і кранальна. І, канешне, было вельмі прыемна прадстаўляць на ёй жанчын Астравеччыны.
----------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
