Наниматель может самостоятельно расследовать несчастные случаи на производстве

Групавыя няшчасныя выпадкі на вытворчасці, у тым ліку са смяротным ці цяжкім зыходам, расследуе дзяржаўны інспектар працы, а няшчасныя выпадкі з лёгкім зыходам – наймальнік.

Пастановай Савета Міністраў ад 14 жніўня 2013 года №712, якая ўступіла ў сілу 17 верасня бягучага года, пашыраны пералік выпадкаў, калі Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы можа дэлегіраваць наймальніку права самастойна правесці расследаванне складанага ці смяротнага няшчаснага выпадку на вытворчасці.
У гэты спіс, акрамя раней прадугледжанага няшчаснага выпадку, абумоўленага выключна станам здароўя пацярпеўшага, зараз уключаны транспартныя здарэнні (няшчасныя выпадкі, якія адбыліся з удзельнікамі дарожнага руху, калі пашкоджанне здароўя адбылося пры ўдзеле ў здарэнні хоць бы аднаго транспартнага сродку ці самаходнай машыны; з членамі экіпажа і (ці) пасажырамі паветранага судна ў выніку авіяцыйнага здарэння; з членамі экіпажа і (ці) пасажырамі падчас іх знаходжання на судне марскога або ўнутранага воднага транспарту, пасадцы ці высадцы з яго; з членамі брыгады цягніка і (ці) пасажырамі па шляху руху чыгуначнага транспарту, пасадцы ці высадцы з яго), выпадкі перасоўвання па роўнай паверхні (пандусам) ці па стацыянарных лесвіцах, выпадкі супрацьпраўных дзеянняў іншых асоб, выпадкі ўкусаў і іншыя цялесныя пашкоджанні работнікаў дзікімі жывёламі, насякомымі, выпадкі ўздзеяння небяспечных з’яў прыроды (напрыклад, маланкі).
Рэалізацыя гэтай нормы не ўшчамляе сацыяльныя правы работнікаў, таму што памер страхавых выплат па абавязковаму страхаванню ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў не залежыць ад спосабу правядзення расследавання няшчаснага выпадку.
Усе матэрыялы расследавання, якое праводзіць наймальнік, накіроўваюцца дзяржаўнаму інспектару працы. Ён мае права вярнуць іх на дараследаванне. Пацярпеўшы ці асоба, якая прадстаўляе яго інтарэсы, можа абскардзіць вынікі расследавання наймальнікам няшчаснага выпадку ў Дэпартаменце, а пасля – і ў судзе.


----------------------------------
А. СТАСІЛОВІЧ, галоўны дзяржаўны інспектар працы
.


Фота з сайта ohranatruda.3dn.ru.