Накануне Старого Нового года воспитанники социального приюта в Ворнянах встречали гостей

Напярэдадні Старога Новага года з віншаваннямі і падарункамі накіраваліся ў Варнянскі дзіцячы сацыяльны прытулак актывісты РГА “Белая Русь” і супрацоўнікі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, якія падарылі сямнаццаці выхаванцам прытулку маленькі навагодні цуд.

У госці да рабят яны прывезлі тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам Дзеда Мароза і Снягуркі, шэраг цікавых конкурсаў, гульняў і сюрпрызаў.
Рабяты актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, чыталі вершы, спявалі песні і нават дапамагалі казачным персанажам у правядзенні мерапрыемства, загадвалі загадкі і тым самым радаваліся не толькі самі, але і дарылі добры настрой, смех і радасць сваім гасцям.
Кожны выхаванец прытулку атрымаў не толькі добры настрой і пажаданні ў выкананні сваіх жаданняў, але і салодкія падарункі.
Добрым дапаўненнем да святочнага настрою сталі падарункі ад шаснаццаці піянерскіх дружын раёна, якія перадала дзецям старшыня раённага савета ГА БРПА Таццяна Анатольеўна Касюк.
На памяць пра цёплую сустрэчу выхаванцы прытулку падарылі гасцям сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.


------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ
.