Накануне нового учебного года педагоги Островетчины получили награды

З узнагародамі з абласной і раённай нарад кіраўнікоў і спецыялістаў сістэмы адукацыі вярнуліся педагогі нашага раёна.


Губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Васільевіч Краўцоў узнагародзіў намесніка дырэктара Варнянскага НПК Алену Іванаўну Юркойць Граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў.

А дырэктар гэтай жа навучальнай установы Надзея Андрэеўна Субач за добрасумленную працу, творчую ініцыятыву, значны асабісты ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення была ўзнагароджана нагрудным знакам Міністэрства адукацыі “Выдатнік адукацыі”. На жаль, прысутнічаць на ўрачыстым сходзе ў Гродне Надзея Андрэеўна не змагла. І таму заслужаная ўзнагарода была ўручана ёй на Астравеччыне падчас раённай педагагічнай нарады.

У гэты ж день Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі за добрасумленную плённую працу, дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення былі ўзнагароджаны настаўніца гісторыі і грамадазнаўства Варнянскага НПК Людміла Аляксандраўна Гродзь, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Гервяцкай школы Таццяна Баляславаўна Максімюк, дырэктар Міхалішкаўскай СШ Віктар Казіміравіч Казак, настаўнікі пачатковых класаў гімназіі №1 Таццяна Валянцінаўна Казак, тэхнічнай працы СШ №1 Пётр Васільевіч Каранеўскі, матэматыкі гімназіі №1 Галіна Мікалаеўна Ражко.

Ганаровыя граматы ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта атрымалі настаўнік-дэфектолаг Гервяцкай СШ Наталля Францаўна Крувялене, філолаг СШ №1 Тарэса Рамуальдаўна Рудзінская, настаўнікі пачатковых класаў Міхалішкаўскай СШ Ірына Чаславаўна Казак і Рытанскага НПК Марына Іванаўна Тарарук, матэматыкі Рытанскага НПК Ганна Генадзьеўна Семеж, фізічнай культуры і здароўя Гудагайскай СШ Уладзімір Леанідавіч Батура, матэматыкі Спондаўскай СШ Станіслава Іосіфаўна Шушко, сацыяльны педагог Варнянскага НПК Святлана Уладзіміраўна Данусевіч, настаўнікі гімназіі №1: пачатковых класаў – Людміла Іванаўна Віткевіч, англійскай мовы – Алена Чаславаўна Севасцьян і беларускай мовы і літаратуры – Вольга Тадэвушаўна Лябецкая; беларускай мовы і літаратуры Падольскага НПК Тамара Іосіфаўна Качкан і метадыст па сацыяльна-педагагічнаму і псіхалагічнаму суправаджэнню раённага вучэбна-метадычнага кабінета Юлія Альбінаўна Ражко. Дыпломам упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама за работу з адоранымі дзецьмі была ўзнагароджана філолаг гімназіі №1 Таццяна Вадзімаўна Берняковіч.

Граматы Астравецкага райвыканкама атрымалі дырэктары цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Ганна Іосіфаўна Ціток і Падольскага НПК Іван Францавіч Сухарэўскі. А Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў была адзначана былы дырэктар Дайлідскай базавай школы Валянціна Зыгмундаўна Лаздоўская.

Ганаровымі граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму былі ўзнагароджаны дырэктар СШ №1 Марына Мар’янаўна Кутовіч, загадчыца Альхоўскага дзіцячага садка Людміла Станіславаўна Грэйць і намеснікі дырэктара Спондаўскай СШ Алена Міхайлаўна Лоўкіс і Рытанскага НПК Вольга Казіміраўна Юргелянец.

Яшчэ 32 педагогі будуць узнагароджаны Ганаровымі граматамі аддзела адукацыі на першых школьных лінейках.

Віншуем!


----------------------------

Алена ЯРАШЭВІЧ
.