Накануне Дня труда островчане принимали поздравления с праздником

первомайУрачыстае пасяджэнне, прысвечанае Святу працы, прайшло напярэдадні Першамая ў кінаканцэртнай зале “Астравец”. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі працоўных калектываў, ветэраны, члены грамадскіх арганізацый, ваеннаслужачыя.

А імя раённай улады ўсіх прысутных павіншавала са святам старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Эдуардаўна Тальчук. Яна расказала пра справы і дасягненні, якімі могуць ганарыцца жыхары нашага раёна, і шчыра падзякавала ўсіх за працу, дзякуючы якой і сталі магчымымі гэтыя поспехі і перамогі.

Была ў Ірыны Эдуардаўны і яшчэ адна пачэсная місія: яна ўручыла Ордэн Маці астраўчанцы Жанне Мікалаеўне Лукша, якая нарадзіла і выхоўвае пяцёра дзяцей – тры дачкі і два сыны. Быць маці – вялікая праца, часам непрыкметная і няўдзячная – але пра яе заўсёды памятае ўрад нашай краіны, які адзначае такіх жанчын высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі.

Першамай лічыцца прафесійным святам прафсаюзаў, якія стаялі ля вытокаў яго зараджэння. Аб гісторыі прафсаюзнага руху, а таксама аб тых клопатах, якімі сёння жыве самая масавая грамадская арганізацыя краіны, аб паўсядзённай рабоце расказаў у сваім выступленні старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Расціслаў Іванавіч Бразінскі. А пасля ён уручыў юбілейныя медалі “110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” шматгадоваму нязменнаму прафсаюзнаму лідару цэнтральнай раённай бальніцы Тадэвушу Зыгмундавічу Субаткевічу і галоўнаму рэдактару газеты “Астравецкая праўда” Ніне Аляксееўне Рыбік. Ганаровыя граматы раённага аб’яднання прафсаюзаў атрымалі Станіслава Станіславаўна Блашкевіч, старшыня прафкама СВК “Варняны”, Ігар Сяргеевіч Пашкоўскі, намеснік старшыні прафкама ДЛГУ “Астравецкі лясгас”, Эдмонт Рышардавіч Нарковіч, вадзіцель ДУП “Аўтапарк №4”.

Напярэдадні свята была абноўлена раённая Дошка гонару. На ўрачыстым пасяджэнні расказалі пра людзей, чые імёны па праву названы гонарам Астравецкага раёна – кожнаму з іх былі прысвечаны цёплыя вершаваныя радкі, а таксама песні ў выкананні астравецкіх артыстаў.

Добры настрой, з якім пакідалі залу ўдзельнікі ўрачыстага пасяджэння, думаецца, стаў стымулам для далейшай плённай працы кожнага з прысутных.

Ніна АЛЯКСЕЕВА


Фота Антона МАЛЬШЭЎСКАГА.