Началась регистрация на централизованное тестирование

Канец навучальнага года – гарачая пара для адзінаццацікласнікаў і іх бацькоў. У выпускнікоў пачынаецца адзін з тых складаных перыядаў у жыцці, калі неабходна паспець зрабіць тысячу спраў. Адна з іх – зарэгістравацца на цэнтралізаванае тэсціраванне.

У бягучым годзе рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне пачалася з 2 мая і будзе працягвацца да 1 чэрвеня, уключаючы суботні дзень 31 мая і нядзелю 1 чэрвеня. Пункты рэгістрацыі будуць працаваць з 9.00 да 19.00, а 31 мая і 1 чэрвеня – з 9.00 да 18.00 гадзін.
Хочацца таксама нагадаць, што цэнтралізаванае тэсціраванне ў бягучым годзе пройдзе з 14 па 28 чэрвеня. Пачнецца яно 14 чэрвеня з беларускай мовы, 15 чэрвеня абітурыентаў чакае іспыт па рускай мове, 17 чэрвеня абітурыенты будуць здаваць грамадазнаўства, 19 чэрвеня – тэсты па біялогіі, 20 – матэматыцы, 22 – па гісторыі Беларусі, 23 – хіміі, 24 – фізіцы, 25 – сусветнай гісторыі, 27 – замежнай мове і 28 – геаграфіі.
Пачатак тэсціравання – у 11.00. У Гродзенскай вобласці цэнтралізаванае тэсціраванне будзе праходзіць у Гродне, Лідзе і Ваўкавыску.
Для тых, хто па ўважлівай прычыне не зможа прыняць удзел у тэсціраванні ў асноўны дзень, вызначаны рэзервовы – 5 ліпеня. Зарэгістравацца на яго можна будзе з 27 чэрвеня па 1 ліпеня. Прайсці тэсціраванне ў рэзервовы дзень, у адрозненне ад асноўных, можна будзе толькі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Усю інфармацыю, якая датычыць цэнтралізаванага тэсціравання, можна знайсці на сайце рэспубліканскага інстытута кантроля ведаў: riks.by.


-------------------------------------------------
Падрыхтавала Алена ЯРАШЭВІЧ.