На весенних каникулах школьники вспоминали о войне
На базе сярэдняй школы №2 г. Астравец падчас вясенніх канікулаў дзейнічаў аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем “Вясёлка”. У перыяд з 23 па 28 сакавіка тут змаглі адпачыць і падмацаваць сваё здароўе 25 вучняў нашай установы.Выхаваўчая праца ў лагеры была прысвечана 70-годдзю Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і арганізавана па станцыях. На станцыі “Гераічнай” выхаванцы актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне “Героі вайны”, дзе змаглі паказаць свае веды, і ў конкурсе малюнкаў “Яны змагаліся за Радзіму”, у якім праявілі свае творчыя здольнасці.
На станцыі “Спартыўнай” самыя спрытныя і вынослівыя вучні пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры К.Ф. Шаблавінскай удзельнічалі ў “баявых спаборніцтвах”, а таксама ў “водных баталіях” (наведалі басейн у яслях-садзе №1 г. Астравец).
З музычным кіраўніком лагера В.С. Каспяровіч успаміналі, слухалі і спявалі песні ваенных гадоў на станцыі “Песні Перамогі”.
Падарожжа прадоўжылася на станцыі “Хатынь”. У гэты дзень выхаванцы лагера наведалі дзіцячую раённую бібліятэку, дзе з цікавасцю паглядзелі аднаіменны відэажурнал, а потым наведалі выставу кніг у школьнай бібліятэцы, прысвечаную 70-годдзю Перамогі.
На наступны дзень вучні адправіліся ў падарожжа ў вёску Міхалішкі, каб пабываць у школьным музеі Міхалішкаўскай СШ. А кіраўнік гісторыка-краязнаўчага музея “Спадчына” І.Р. Усціменка расказаў пра мінулае вёскі, пра аэрадром, які раней існаваў тут. Цікавым і пазнавальным быў аповед пра вызваленне Міхалішак ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 16-ай смаленскай партызанскай брыгадай.
Яшчэ ў гэты дзень рабяты змаглі наведаць экспазіцыю нашага школьнага музея, прысвечаную Вялікай Айчыннай вайне, дзе завочна пазнаёміліся з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны Астравецкага раёна. Так прайшоў дзень у лагеры на станцыі “Музейная”.
І апошні дзень – станцыя “Помнім, любім, ушаноўваем…”. Выхаванцы лагера ўсклалі кветкі да помніка воінам-вызваліцелям у Астраўцы і ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.-----------------------------------------------------
Іна Семянчук, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы №2.
