На торжественный приём в честь Дня Конституции были приглашены активные и талантливые школьники Островецкого района
Урачыстае пасяджэнне, прысвечанае Дню Канстытуцыі, прайшло ў райвыканкаме. На яго былі запрошаны самыя актыўныя, таленавітыя, ініцыятыўныя і творчыя школьнікі Астравецкага раёна.Павіншаваць рабят са святам і расказаць пра значэнне Канстытуцыі ў жыцці кожнага грамадзяніна прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Эдуардаўна Тальчук, намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла, пракурор Астравецкага раёна Уладзімір Мікалаевіч Лось і старшыня раённага савета ветэранаў Расціслаў Арсенцьевіч Герт.
– Наша сустрэча адбываецца напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята – Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У нашай краіне ўсё робіцца для чалавека, – сказала ў прывітальным слове старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Эдуардаўна Тальчук. – 2015 год Указам Прэзідэнта аб'яўлены Годам моладзі. Менавіта моладзь з'яўляецца тым звяном, праз якое рэалізуецца пераемнасць пакаленняў. Дзякуючы асноўнаму закону, вы маеце права на адукацыю і выбар прафесіі, можаце ўдзельнічаць у сацыяльна-эканамічным развіцці дзяржавы. Помніце: паважаць Асноўны Закон краіны – значыць, паважаць сваю краіну і сябе.
Ва ўрачыстай абстаноўцы пераможцы алімпіяд і спартыўных спаборніцтваў рознага ўзроўню, актывісты, выдатнікі вучобы і валанцёры Дар'я Юцкевіч, Міхаіл Скарульскі, Яўген Красоўскі, Уладзіслаў Пілімон, Яўген Іржыгітаў, Валерый Радчык, Дзмітрый Крупнік, Ігар Памецька, Андрэй Іваніцкі, Яніна Мацкевіч, Анастасія Шынкевіч, Павел Казлоўскі атрымалі з рук старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Эдуардаўны Тальчук галоўны дакумент грамадзяніна – пашпарт і падарачнае выданне «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь».
З гэтай знамянальнай падзеяй у жыцці і з Днём Канстытуцыі рабят павіншаваў пракурор Астравецкага раёна Уладзімір Мікалаевіч Лось.
Ад імя маладых людзей выступіла пераможца раённага этапу алімпіяды па англійскай мове гімназістка Дар'я Юцкевіч:
– Атрыманне пашпарта – яшчэ адзін крок у дарослае жыццё, – сказала гімназістка. – І мы ганарымся тым, што жывём у прыгожай мірнай краіне і абяцаем годна несці ганаровае званне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
---------------------------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.
