На областном семинаре методистов гервятские школьники продемонстрировали игру "Приказано выжить"

Абласны семінар метадыстаў аддзелаў адукацыі і намеснікаў дырэктараў школ прайшоў у Гервяцкай сярэдняй школе.


Педагогі з усёй Гродзенскай вобласці прыехалі на Астравеччыну, каб пазнаёміцца з вопытам работы рэсурснага цэнтру па фарміраванні бяспечных паводзін школьнікаў, які быў адкрыты ў мінулым годзе ў Гервяцкай школе.

Настаўнікі не толькі слухалі даклады, знаёміліся з прэзентацыйнымі фільмамі і размаўлялі з вучнямі, яны самі змаглі стаць актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх мерапрыемстваў і распрацаваць планы груп выжывання.

Нягледзячы на дрэннае надвор'е – а дождж у той дзень ліў безупынна! – экапсіхатурыстычную гульню «Загадана выжыць» вырашылі не адмяняць. І школьнікі ў сапраўдных экстрэмальных умовах прадэманстравалі тое, чаму яны навучыліся за год. І – выжылі!


----------------------------

Алена ЯРАШЭВІЧ.