На областном конкурсе работа юных островецких художников получила Дипломом III степени
Творчая група юных мастакоў цэнтра творчасці дзяцей і моладзі адзначана Дыпломам ІІІ ступені ў абласным конкурсе выставачных праектаў «Нацыянальная спадчына: творчасць мастакоў Беларусі ў вобразах дзіцячага сусвету».Паўдзельнічаць у конкурсе, арганізатарам якога стаў Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі, вырашылі выхаванцы гуртка выяўленчага мастацтва «Фантазія» (педагог А.М. Букель). У творчую групу па рэалізацыі праекта аб'ядналіся Арына Букель, Таццяна Бушыла, Аліна Мацкевіч і Марыя Зімніцкая.
Дзяўчаты пад кіраўніцтвам Аляксандры Мікалаеўны Букель выбралі цікавую, але няпростую ў рэалізацыі тэму, прысвечаную жыццю і мастацкай творчасці ўраджэнца Астравеччыны Мар'яна Богуша-Шышкі.
Работу над практычнай часткай праекта кіраўнік і творчы калектыў пачалі з наведвання вёскі Трокенікі, дзе нарадзіўся знакаміты мастак.
Рабяты пабывалі ў сядзібе мастака, дзе сёння знаходзіцца бібліятэка і музей. Побач з сядзібай – каменная стайня, на якой указаны 1879 – магчымы год яе пабудовы.
Экскурсія яшчэ больш наблізіла дзяцей да жыцця і дзейнасці вядомага мастака нашага краю, і яны з задавальненнем прыступілі да выканання практычных заняткаў па тэме «Якім я бачу свет мастака Мар'яна Богуша-Шышкі?».
Кожны юны мастак-даследчык на паперы падзяліўся сваімі ўражаннямі і эмоцыямі – і ў выніку атрымаліся цудоўныя творчыя работы.
Па іх выніках кіраўнік творчай группы Аляксандра Мікалаеўна Букель аформіла праект пад назвай «Беларускія рэаліі ў жыцці і мастацкай творчасці ўраджэнца Астравеччыны Мар'яна Богуша-Шышкі» і накіравала яго на абласны конкурс.
Работа юных мастакоў і іх педагога была адзначана Дыпломам ІІІ ступені.
--------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
