Ніхто не забыты!
На працягу ўсяго года ва ўсіх піянерскіх дружынах нашага раёна праходзяць раённыя акцыі “Памяць”, “Загадана жыць”, “Баявыя сябры”, “Падарунак ветэрану”, аб’яўленыя раённым Саветам ГА БРПА.
Члены цімураўскіх атрадаў, а такіх 134 у раёне, аказваюць дапамогу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і педагагічнай працы, пенсіянерам і адзінокім састарэлым. Носяць ваду, вугаль і дровы, прыбіраюць у дамах і каля іх, зімой дапамагаюць пачысціць ад снегу дарожкі, а вясной і летам займаюцца добраўпарадкаваннем у іх дварах. Пры гэтым цімураўцы не забываюць пра добраўпарадкаванне памятных мясцін, помнікаў і закінутых магіл.
Традыцыйным стала ў піянерскіх дружынах правядзенне мерапрыемстваў з запрашэннем ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, вязняў канцлагераў, віншаванні са святамі і днём нараджэння. Ветэраны і піянеры заўсёды рады сустрэчам і цёплым гутаркам пра жыццё, вайну і перамогу.
А напярэдадні свята члены ГА БРПА наведалі ветэранаў, павіншавалі іх са святам і ўручылі віншавальныя паштоўкі і сувеніры.
Ксенія ВАСІЛЬЧЫК, член раённага Савета старшакласнікаў.