Молодёжь познакомили с нюансами выборов

впервые на выборыРабіць штосьці ўпершыню заўсёды цікава, адказна, але і боязна адначасова. Асабліва калі гэта тычыцца выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Каб пазнаёміць маладых людзей Астравеччыны, якія будуць упершыню галасаваць, з усімі нюансамі выбараў, для іх была арганізавана сустрэча з прадстаўнікамі мясцовай улады.

У інфармацыйным цэнтры АЭС з хлопцамі і дзяўчатамі, якія будуць галасаваць упершыню, сустрэліся намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Уладзіміраўна Сянюць, начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувя зей Беларускай АЭС Эдуард Іванавіч Свірыд і першы сакратар райкама БРСМ Аксана Паўлаўна Лазарава.
“Ці пойдзеце вы на выбары і для чаго гэта патрэбна?” – з гэтага пытання, якое В.З. Свіла задаў моладзі, і пачалася размова. Затым намеснік старшыні райвыканкама акцэнтаваў увагу на структуры ўлады нашай дзяржавы і падрабязна расказаў, як і дзе будуць праходзіць выбары, калі можна будзе галасаваць датэрмінова і як гэта зрабіць правільна.
Акрамя гэтага, падчас сустрэчы маладыя людзі маглі задаць прадстаўнікам улады пытанні і падзяліцца праблемамі.

-------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.