Многодетным островчанкам вручили орден Матери
Дзень Незалежнасці ў Астраўцы азнаменаваўся яшчэ адной важнай падзеяй. Падчас святкавання галоўнага свята нашай краіны тры жанчыны былі ўзнагароджаны ордэнам Маці – узнагароды шматдзетным маці, якія нарадзілі пяцёра і больш дзяцей, уручыў намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Павел Віктаравіч Мілешка.Ордэн Маці атрымалі жыхарка Гудагая Караліна Сцяпанаўна Мілашэўская і астраўчанкі Эдзіта Іосіфаўна Мундуць і Таццяна Аркадзьеўна Сафронава.
Раздзяліць са сваімі мамамі радасную падзею ў кінаканцэртную залу прыйшлі іх дзеці і родныя людзі – цёплыя абдымкі і словы падзякі ад дзяцей сталі для мам яшчэ адным падарункам.Віншуем Караліну Сцяпанаўну Мілашэўскую, Эдзіту Іосіфаўну Мундуць і Таццяну Аркадзьеўну Сафронаву з узнагароджваннем ордэнам Маці.
---------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
Фота Антона МАЛЬШЭЎСКАГА.
