Мирного неба пожелали жителям планеты учащиеся начальных классов Мальского детского сада - начальной школы
21 верасня, у Міжнародны дзень міру, вучні пачатковых класаў Мальскага дзіцячага сада-пачатковай школы прынялі ўдзел у акцыі “Голуб МІРУ”, пад час якой кожны вучань намаляваў птушку, расфарбаваў яе і напісаў свае пажаданні людзям нашай планеты.Школьнікі пісалі самыя розныя пажаданні, але самымі папулярнымі былі: “Няхай заўжды будзе мір”; “Няхай не будзе вайны”; “Жадаем здароўя ўсім людзям на планеце”; “Мірнага неба над галавой” і іншыя.
Калі мы планавалі правядзенне акцыі, то нават і не спадзяваліся на такія “сталыя” і “дарослыя” думкі і пажаданні малодшых школьнікаў.
А яшчэ ў гэты дзень усе дарослыя і школьнікі рабілі толькі добрыя справы. Уяўляеце, колькі чалавек сталі хоць крышачку шчаслівейшымі ў гэты дзень?!
-----------------------------
Жанна ЛАЎРЭЦКАЯ,
намеснік дырэктара Мальскага НПК.
Фота з сайта bolshoyvopros.ru.
