Международный день пожилых людей отметили в Ворнянах

Сталі добрай традыцыяй штогадовыя канцэртныя праграмы, прысвечаныя людзям старэйшага ўзросту, якія дораць сваім аднавяскоўцам работнікі сельскіх Дамоў культуры.


Варнянскія артысты ў мінулую нядзелю парадавалі жыхароў мястэчка сваімі песнямі, танцамі і вершамі. На сцэне выступалі Мая Ляшчэўская, Людміла Кухарэвіч, Наталля Літвін, Аляксандр Альховік, Аляксандр Якіменка, Таццяна Раткевіч, народны ансамбль народнай песні “Світанак”, танцавальны калектыў “Арабеск”, вучні школы мастацтваў. Усіх прысутных павіншаваў з гэтым днём старшыня пярвічнай арганізацыі ветэранаў СВК “Варняны” Часлаў Свіла.

Першага чалавека, які прыйшоў на мерапрыемства, і аднаго шчасліўчыка з залы чакалі памятныя прызы. Цёплыя словы і сяброўская атмасфера панавалі ў Варнянскім сельскім Доме культуры.

Работнікі Варонскага СДК у гэты дзень таксама арганізавалі мерапрыемства для ветэранаў працы з Вароны і Сыманэль. Падчас сустрэчы жанчыны ўспаміналі мінулае, расказвалі аб цікавых выпадках з жыцця і пад акампанемент вясковага баяніста Уладзіміра Дзмітрыевіча Ігнатава спявалі песні і прыпеўкі. А самадзейныя артысты падарылі аднавяскоўцам шмат запамінальных канцэртных нумароў. Жыхаркі Вароны Данута Антонаўна Чепеня, Мелання Станіславаўна Жыліс і Галіна Іванаўна Янкойць ад імя ўсіх ветэранаў працы выказалі словы ўдзячнасці работнікам Дома культуры і традыцыйнаму спонсару СВК “Варняны”.


Фота Івана ПЕТРЫКА.