Мальский детский сад-начальную школу посетили гости из Витебского экологического центра

Цыркавыя і тэатральныя прадстаўленні для дзяцей – адзін са спосабаў заняць іх у вольны час. У снежні навучэнцаў і выхаванцаў Мальскага дзіцячага сада-пачатковай школы наведаў Віцебскі экалагічны цэнтр. Дзеці з радасцю чакалі гасцей і размаўлялі аб тым, якіх жывёл яны змогуць пабачыць і нават пагладзіць.

І вось гэты момант настаў! Паштальён Печкін, які з’явіўся нечакана і адразу захапіў увагу гледачоў сваім мілагучным голасам, паведаміў, што самых актыўных удзельнікаў конкурсаў чакаюць падарункі. Самыя розныя жывёлы і птушкі з’яўляліся перад дзецьмі. Вясёлы смех і дзіцячы гул раздаваліся наўкола. А папугай, голуб і зебравая амедзіяда, марскія свінкі і хатні кролік, чарапаха і вожык, дзве шыншылы на працягу ўсяго прадстаўлення спакойна гулялі па зале. Дзеці і настаўнікі з заміраннем сэрца слухалі, як “спяваў” папугай; сачылі за тым, як хутка бегалі марскія свінкі, спрабуючы кожны раз залезці ў чужую клетку і падсілкавацца там; за вожыкам, які хаваў сваю мордачку – паказваў калючкі. Увесь час вясёлы Печкін “частаваў” загадкамі, праводзіў конкурсы і расказваў цікавыя гісторыі пра сваіх пітомцаў. А самае галоўнае – кожны жадаючы змог іх пагладзіць, патрымаць у руках і нават сфатаграфавацца.
Сучасных дзяцей складана нечым здзівіць. Але, як аказалася, жывыя і непасрэдныя зносіны з “жывой прыродай” прыносяць хлопчыкам і дзяўчынкам намнога больш станоўчых эмоцый, чым віртуальныя. І мы, дарослыя, не павінны пра гэта забываць.
Думаецца, што нашы дзеці яшчэ не адзін дзень будуць успамінаць Паштальёна Печкіна і яго незвычайнах сяброў з Віцебшчыны.


------------------------------------------
Жанна Лаўрэцкая, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Мальскага НПК.