Мальский детский сад-начальная школа отметил 70-летний юбилей

Мали юбилейПершы званок, школьны клас, згублены дзённік, строгія настаўнікі, дапытлівыя аднакласнікі. Усё гэта – незабыўныя школьныя гады. І ў шчымлівыя хвіліны сустрэчы са школай яны яскрава паўстаюць у памяці.

Так было з усімі, хто сабраўся на двайным юбілеі Мальскага дзіцячага сада-пачатковай школы: тут адзначылі 70-годдзе з таго часу, як у вёсцы была адкрыта школа, і 25-годдзе з дня, калі яна перае хала ў новы будынак, дзе знаходзіцца і сёння.

Мали юбилей1За гады існавання школы тут не раз праходзілі рэарганізацыі – і яна змяняла сваю назву. Апошняя адбылася ў 2013 годзе – тады вучні сярэдніх класаў перайшлі вучыцца ў гарадскія школы, а ў Малях было адкрыта некалькі дашкольных груп і засталіся вучыцца школьнікі-пачаткоўцы.

– Такая рэарганізацыя дапамагла забяспечыць дзяцей з горада месцамі ў дзіцячым садзе. І я вельмі ўдзячны жыхарам вёскі за падтрымку нашай прапановы, – сказаў у прывітальным слове намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла. – Мальская школа займае асаблівае месца ў нашым раёне, і не толькі таму, што гэта школа пры горадзе. З яе выйшла шмат цудоўных людзей, якія працуюць у розных сферах эканомікі і сацыяльнага жыцця і ўносяць уклад у развіццё не толькі Астравеччыны, але і краіны.

Мали юбилей2На юбілей школы сабраліся яе сябры: калегі, партнёры, былыя настаўнікі і вучні, бацькі. Вядучымі вечарыны, дарэчы, былі таксама былыя выпускнікі Вікторыя і Андрэй Касцюкі. Словам, кожны, хто ў той дзень выходзіў на сцэну, меў дачыненне да Мальскай школы.

Пачатак урачыстасці паклалі самыя маленькія жыхары школьнай планеты – на сцэну яны выйшлі з соскамі. На змену ім прыйшлі дашкольнікі, потым – першакласнікі і закончылі школьны парад будучыя выпускнікі, якія літаральна праз некалькі тыдняў развітаюцца са сваёй альма-матар, каб прадоўжыць навучанне ў гарадскіх школах, гімназіі ці Варнянскім НПК – каму што бліжэй.

Канцэртныя нумары таксама былі падрыхтаваны сённяшнімі вучнямі і былымі выпускнікамі, іх бацькамі і педагогамі – заставалася толькі здзіўляцца атмасферы любові і добрага настрою, якія панавалі на свяце.

Мали юбилей3Не абышлося без слоў удзячнасці і падарункаў: павіншаваць школу са святам прыйшлі намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла, намеснікі начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Алеся Казіміраўна Кашко і Таццяна Мікалаеўна Букель, старшыня раённага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ларыса Васільеўна Ярмоліч, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Ірына Фёдараўна Раткевіч, старшыня Гудагайскага сельвыканкама Марыя Іванаўна Безляповіч, намеснік старшыні СВК «Гудагай» Іосіф Станіслававіч Матвейчык, дырэктар Мальскага дома культуры Аляксандр Іванавіч Марозаў, галоўныя спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму і многія іншыя.

Мали юбилей4А з якой любоўю вядучыя ўспаміналі імёны і прозвішчы настаўнікаў, выхавацеляў і іх памочнікаў, тэхработнікаў, повараў, загадчыкаў гаспадаркі, якія працавалі тут! Шмат цёплых слоў было сказана і былым выпускнікам. За час існавання базавай школы пасведчанне аб яе заканчэнні атрымалі 105 вучняў. Адна з іх, Вольга Яўгеньеўна Дэмбоўская, наведвала тут дзіцячы садок, вучылася ў базавай школе, нават пачынала тут свой настаўніцкі шлях. Сёння яна з'яўляецца галоўным спецыялістам аддзела адукацыі і куратарам гэтай установы. І, вядома ж, Вольга Яўгеньеўна не змагла абмінуць юбілей роднай школы: на свята жанчына прынесла шмат паветраных шароў з пажаданнямі для любімых настаўнікаў.

Мали юбилей5Шчаслівыя ўспаміны звязаны са школай і ў яе былых дырэктараў Алены Іванаўны Нікалайкавай, Паўла Уладзіслававіча Рынкевіча, Жанны Віктараўны Лаўрэцкай, а таксама былой загадчыцы садка Зофіі Антонаўны Маркун, якая сёння працягавае працаваць тут выхавацелем.

Завяршальным акордам урачыстасці стаў феерверк і вялікі юбілейны торт, які са словамі ўдзячнасці вынесла гасцям сённяшні дырэктар дзіцячага сада-пачатковай школы Анастасія Іванаўна Багдановіч.

…70-гадовы юбілей. Для гісторыі гэта імгненне, а для людзей, якія стваралі яе, – яшчэ адзін шанс перажыць шчаслівыя моманты дзяцінства і перагарнуць чарговую старонку памятнага школьнага альбома.

Мали юбилей6Гістарычная даведка:


Школа з рускай мовай навучання з'явілася ў Малях у 1944 годзе. Размяшчалася яна ў доме Браніслава Пятровіча Свілы, а настаўнікамі былі Ірына Іванаўна Шышакова, Часлаў Іванавіч Пашкевіч, Надзея Іванаўна Краско, Яўгенія Паўлаўна Цясто.

У 1946 годзе з вёскі Філіпаны быў перавезены будынак – у ім і размясцілася пачатковая школа. Доўгі час яе дырэктарамі былі Рэгіна Іванаўна Стаціна, Данута Іванаўна Пашкоўская.

У 1990 годзе пры падтрымцы калгаса «Чырво ны Кастрычнік» у Малях быў узведзены будынак тыповага дзіцячага сада на 120 месцаў, загадчыкам якога стала Валянціна Уладзіміраўна Паповіч.

У 1991 годзе ў новы будынак перасялілася пачатковая школа. На той час у ёй было 36 вучняў, якіх вучылі Людміла Паўлаўна Сідарцова і Марыя Філіпаўна Локцева. Узначальвала школу Рэгіна Іванаўна Стаціна. Пад адным дахам са школай прадоўжыў сваю работу і дзіцячы садок «Крынічка», які наведвалі 34 дашкольнікі. Іх выхоўвалі Надзея Аляксееўна Міхалка, Зофія Антонаўна Маркун, Таццяна Уладзіміраўна Вільбік, Валянціна Чаславаўна Сазон.

1996-ты стаў годам адкрыцця дзіцячага сада-базавай школы, які ўзначаліла Алена Іванаўна Нікалайкава, потым – Павел Уладзіслававіч Рынкевіч. А з 2 верасня 2013 года тут размяшчаецца дзіцячы сад-пачатковая школа, якой спачатку кіравала Жанна Віктараўна Лаўрэцкая, а зараз дырэктарам з'яўляецца Анастасія Іванаўна Багдановіч.

Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.