Макет энергосберегающего коттеджа островчанки Татьяны Главдель прошёл отбор на республиканский конкурс "АрхНовация"
Штогод Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі і Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва праводзіцца конкурс дзіцячай творчасці «АрхНавацыя». Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюць дзяцей і падлеткаў, якія маюць незвычайны мастацкі погляд ці могуць прапанаваць цікавае экарашэнне архітэктурнага аб’екта. Але ж, каб “атрымаць” пуцёўку ў рэспубліку, дзеці спачатку павінны прайсці рэгіянальны адбор.У гэтым годзе на абласны этап у г.Гродна даслалі больш за 300 жывапісных і графічных работ, мастацкіх фотаздымкаў і архітэктурных макетаў, сярод якіх былі і астравецкія.
Навучэнка гуртка «Акадэмічны малюнак. Жывапіс» Астравецкага ЦТДіМ Таццяна Глаўдзель упершыню ўдзельнічала ў такім конкурсе – і стала прызёрам адборачнага этапу. Астраўчанка заваявала 2 месца, а яе работа – макет энергазберагальнага катэджа – накіравана на рэспубліканскі конкурс.
Пажадаем Таццяне поспеху!
Ірына МІЛЕШКА, метадыст Астравецкага ЦТДіМ
