Лучших игроков в шашки среди учащихся младших классов определили в Островце
Раённы турнір па шашках пад гучнай назвай “Дошка чэмпіёнаў” прайшоў у мінулую суботу на базе Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.Пазмагацца за права стаць самай лепшай і моцнай па гульні ў шашкі вырашылі каманды з дзесяці школ раёна, якія накіравалі ў Астравец сваіх лепшых шашыстаў, вучняў малодшых класаў.
Па дзве дзяўчынкі і два хлопчыкі з кожнай каманды спрабавалі свае сілы ў хуткасці рэакцыі і знаходлівасці хадоў. У выніку былі выбраны лепшыя шашысты, якімі сталі Марыя Марцінчык і Максім Лобач з СШ №1, Паліна Мілешка і Яраслаў Савін з гімназіі №1, Ангеліна Аліхвер і Кірыл Бугай з Гудагайскай СШ, Анастасія Сянюць і Яўгеній Шадзяніс з Варонскай школы, Таццяна Пяшкевіч і Арцём Зянкевіч з Варнянскага НПК, Габрыэла Капуста і Яраслаў Давідовіч з Падольскага НПК.
А агульнакамандныя месцы размеркаваліся наступным чынам: першае месца заняла каманда шашыстаў Кямелішкаўскага НПК, на другім – школьнікі з Гервят, трэцяе падзялілі ігракі з Мальскага НПК і Рымдзюнскай школы з беларускай мовай навучання.
----------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
Фота Вольгі Сідлярэвіч .
