Лучшие работники районной медицины отмечены Почётными грамотами и Благодаственными письмами накануне профессионального праздника
Напярэдадні Дня медыцынскага работніка лепшыя супрацоўнікі раённай медыцыны былі адзначаны Ганаровымі граматамі і Падзячнымі пісьмамі Гродзенскага абласнога ўпраўлення аховы здароўя.Так, Ганаровымі граматамі ўзнагароджаны ўрач-стаматолаг Аляксандр Алегавіч Шоўкун, участковы ўрач-педыятр Вікторыя Сяргееўна Страцэўская, фельчар “Хуткай дапамогі” Алег Анатольевіч Лагуцік.
Падзячным пісьмом абласнога ўпраўлення аховы здароўя адзначана ўрач лячэбнай фізкультуры Жанна Адамаўна Волк-Леановіч.
Ганаровай граматай Астравецкага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу ўзнагароджаны Сяргей Станіслававіч Івашка, загадчык кардыялагічнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы.
Падзячным пісьмом раённага выканаўчага камітэта з нагоды прафесійнага свята ўзнагароджана Людміла Рыгораўна Шлыковіч, урач-неўролаг кардыялагічнага аддзялення, Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў – Ганна Тадэвушаўна Сямашка, загадчыца Варонскага фельчарка-акушэрскага пункта, Аляксандр Сяргеевіч Філістовіч, загадчык хірургічнага аддзялення, Тадэвуш Зыгмундавіч Субаткевіч, загадчык аддзялення медыцынскай рэабілітацыі.
Віншуем са святам – і з узнагародай!
