Лучшей профилактикой ревматических заболеваний является здоровый образ жизни
Рэўматычныя захворванні – вялікая група разнастайных па ўзнікненні запаленчых і дэгенератыўна-метабалічных хвароб, якія паражаюць усе структуры тканак чалавека (суставы, косці, калясустаўныя тканкі), а таксама сасуды, унутраныя органы, нярэдка – скуру і слізістыя абалонкі, і носяць сістэмны, радзей – лакальны характар.Хваробы костна-мышачнай сістэмы і злучальных тканак (ХКМС) вельмі актуальныя ў сувязі з шырокай распаўсюджанасцю гэтай паталогіі. У апошняе дзесяцігоддзе па ўсім свеце адзначаецца выражаная тэндэнцыя да росту колькасці гэтых захворванняў, прычым рэзка павялічваецца захворванне дзяцей і падлеткаў, што выклікае заклапочанасць. Захворванне суправаджаецца пастаяннымі болямі, нарастаючым абмежаваннем рухальнай функцыі і свабоды перамяшчэння хворага чалавека. Лячэнне, як правіла, доўгае і складанае з сістэматычным манітарыраваннем эфектыўнасці і бяспекі тэрапіі.
Рэўматычныя захворванні аказваюць значны ўплыў на якасць і працягласць жыцця хворага чалавека. ХКМС разглядаюцца як фактары рызыкі развіцця ранніх атэрасклератычных змяненняў сценкі артэрыі, наступствам якіх нярэдка з’яўляюцца смяротныя кардыяваскулярныя катастрофы: інфаркт міякарда, інсульт, трамбозы іншых буйных сасудаў.
“Ключ” да вырашэння праблемы рэўматычных захворванняў ляжыць у актуалізацыі пытанняў ранняй дыягностыкі і прафілактыкі гэтых захворванняў. Павышэнне эфектыўнасці лячэння ў многім залежыць ад тэрмінаў устанаўлення дыягназу і абумоўлена тэрмінамі зваротаў пацыентаў па медыцынскую дапамогу.
Недаацэнка пацыентамі важнасці праблемы болю ў суставах, пазваночніку прыводзіць да позняга звароту ў бальніцу і, як вынік, зніжае шансы захварэўшых на нармальнае лячэнне і павышае рызыку інвалідызацыі. Не варта забываць, што курэнне, злоўжыванне алкаголем, гіпадынамія, лішняя вага цела ў шэрагу выпадкаў таксама садзейнічаюць развіццю рэўматычных захворванняў. Таму самай лепшай прафілактыкай захворвання з’яўляецца здаровы лад жыцця.
--------------------------------------------
Ірына ФІЛАТАВА, урач-рэўматолаг.
Фота з сайта speckomissiya.ru.com.
