Легенды и предания про птиц рассказывали школьники Островетчины
Фальклорна-экалагічнае свята «Саракі», прысвечанае прылёту птушак, прайшло на базе сярэдняй школы №2. У мінулую суботу тут сабраліся прадстаўнікі 11 школ раёна, каб расказаць легенды і паданні пра птушак, разыграць міні-спектаклі, сцэнкі, ролевыя гульні – і разам сустрэць вясну.Папярэдне конкурс, які праходзіць раз у два гады, быў разбіты на дзве намінацыі. У першай з іх вучні 7-8 класаў – менавіта такі ўзрост быў вызначаны для яе ўдзельнікаў – рыхтавалі конкурсную праграму «Прывітанне, птушка». А падчас другой была арганізавана выстава-конкурс штучных гняздоўяў.
Першымі на сцэну выйшлі аматары птушак з сярэдняй школы №2. Яны правялі незвычайную шоу-праграму «Давай пажэнімся», падчас якой розныя віды птушак выбіралі сабе пару. А ў якасці дэкарацый былі выкарыстаны застаўкі з мультыплікацыйных фільмаў.
Па-майстэрску цікава з выкарыстаннем прыгожых дэкарацый прадставілі сваю праграму школьнікі з Варнян.
Падольскія вучні асноўную ўвагу ўдзялілі музейнай педагогіцы. Хлопчыкі і дзяўчынкі ў касцюмах з тканымі элементамі цікава распавялі пра птушак, якія вясной вяртаюцца ў родныя мясціны.
Юныя артысты з СШ №1 сваё выступленне пабудавалі на аснове аповесці Мікалая Гогаля «Сарочынскі кірмаш».
Праграма гімназістаў вылучалася сярод удзельнікаў конкурсу прыгожымі дэкарацыямі і высокім узроўнем выканальніцкага майстэрства.
Аматары птушак з Рымдзюнскай школы з літоўскай мовай навучання ў сваім выступленні аб'ядналі беларускі і літоўскі фальклор – атрымалася цікава і незвычайна.
Арыгінальнае выступленне падрыхтавалі гудагайскія арнітолагі – яны правялі экскурсію па балоце і пазнаёмілі з рознымі відамі жураўлёў.
Гервяцкая каманда «Сарачыны хутарок» падрыхтавала не толькі цікавае прадстаўленне, але і цудоўныя касцюмы. Сваю праграму яны адыгралі як сапраўдныя артысты.Міхалішкаўскія школьнікі распавялі пра жыццё дзятлаў – выступленне атрымалася цікавым і арыгінальным.
А спондаўскія аматары птушак падрыхтавалі не толькі пазнавальную праграму, але і сувеніры, зробленыя сваімі рукамі, – птушак з тканіны і цеста.
У выніку журы першае месца аддало камандзе з Варнян, другое школьнікам з Гервят, а трэцяе – вучням СШ №2.
Тэхналогію выканання штучных гнёздаў, адпаведнасць іх вызначаным памерам і наяўнасць мацавання ўлічвала журы падчас ацэнкі другой намінацыі конкурсу. І тут роўных не было гімназістам – яны і сталі першымі. Другое месца аддадзена штучным гняздоўям СШ №1, трэцяе – вучням з Міхалішкаўскай школы.У пачатку красавіка каманда Варнянскага НПК, а таксама гняздоўі, зробленыя гімназістамі, прадставяць наш раён на абласным этапе конкурсу ў Гродне. Пажадаем ім поспеху!
-----------------------------
Алена СВЕТЛАЯ.
