Курительные смеси наносят вред психическому и физическому здоровью человека

Прыемны дурман ахутвае свядомасць і цела. Усё здаецца летуценным і няважным. Аднак гэта працягваецца некалькі хвілін. Пасля ўзнікаюць незразумелы страх, нервознасць і думкі пра самагубства, якія нярэдка пераўтвараюцца ў рэчаіснасць. Вось так расплачваюцца за жаданне “кайфануць” тыя, хто спрабуе спайс.

Спайсам называюць любы від расліны, апрацаваны сінтэтычным канабіёдам JWH-018. Спайс выкарыстоўваюць у якасці курыльных сумесей і араматычных траў. Шкода, якую наносіць здароўю курэнне гашышу і каноплі, непараўнальная са шкодай, якая наносіцца арганізму пры курэнні спайса. Нарколагі ў адзін голас адносяць яго да цяжкіх наркотыкаў, бо гэта – прадукт хіміі, які наносіць вялікую шкоду псіхічнаму і фізічнаму здароўю чалавека. Было ўстаноўлена, што дзеючымі кампанентамі сумесей з’яўляюцца не рэчывы расліннага паходжання, а сінтэтычныя аналагі тэтрагідраканабінола – асноўнага дзеючага рэчыва марыхуаны.



Што адбываецца з курцом спайса?

Ён губляе сувязь з рэальнасцю. Пад уздзеяннем наркотыка робіць міжвольныя, аднатыпныя дзеянні – напрыклад, ходзіць кругамі ці ляжыць спакойна, натыкаецца на прадметы, падае, б’ецца ў прыпадках.
Курэц не адчувае болю, і ў яго адключаецца пачуццё самазахавання. Нярэдка здараюцца выпадкі, калі чалавек, пакурыўшы спайс, упадае ў стан некантралюемага панічнага страху і, каб пазбавіцца яго, можа здзейсніць са- магубства. Вядомы дзясяткі выпадкаў, калі маладыя людзі па гэтай прычыне кідаліся са страхі.
Курцы спайса бачаць галюцынацыі і адчуваюць тактыльныя эфекты, звязаныя з імі. Галюцынацыі поўнасцю ўспрымаюцца чалавекам як рэальнасць, і ўсё, што адбываецца ў яго ў галаве, здаецца сапраўдным. Пасля заканчэння дзеяння спайса надыходзіць час падаўленнасці, дэпрэсіі і раздражнёнасці. Увогуле, рэдка калі малады чалавек памятае аб сваіх дзеяннях пасля вяртання ў свядомасць.
Спайсы аказваюць вельмі моцны ўплыў на псіхіку чалавека. Іх частае і доўгае ўжыванне прыводзіць спачатку да псіхічнага стацыянара, а затым наогул у магілу. Спачатку зніжаюцца важныя псіхафізіялагічныя функцыі: памяць, інтэлект, увага. А ў выніку такое курэнне прыводзіць да вар’яцтва.
Акрамя таго, у зоне пастаяннай рызыкі знаходзіцца фізічнае здароўе курца. Церпяць усе без выключэння органы чалавека, і парушаюцца іх функцыі. Але самае цяжкае дзеянне спайсы аказваюць на печань, лёгкія, сардэчна-сасудзістую і палавую сістэмы.
Падчас шматгадовых вопытаў і доследаў на жывёлінах сінтэтычных канабіёдаў было ўстаноўлена, што ў арганізме пачынаюць утвараюцца ракавыя клеткі. Такім чынам, у чалавека, які на працягу 5 гадоў ужываў спайс, пачынае развівацца рак лёгкіх.
Пад дзеяннем хімічных рэчываў моцна пакутуе сэрца. Нярэдкія выпадкі сардэчных прыступаў і спынення сэрца пры перадазіроўцы. Таксама курца пачынаюць праследаваць пастаянныя болі і паколванні ў сэрцы.
Орган, на які спайс аказвае самы моцны ўплыў, – мозг. Хімічная атрута прымушае рэзка звужацца капіляры, і мозг перастае насычацца кіслародам у нармальнай колькасці. У выніку мазгавыя клеткі гінуць, а чалавек адчувае сябе лёгка і бесклапотна.
Практычна ўсе наступствы ўжыванн я спайса становяцца хранічнымі і штодзённымі: галаўны боль, ваніты, рвота, трывога, дэпрэсія, прыступы страху, галюцынацыі.
Магчыма, ад некаторых равеснікаў вам прыходзілася чуць маляўнічыя, заманлівыя расказы аб дзеянні наркотыкаў. Можа, яны ўпэўнівалі, што гэта сведчыць аб мужнасці, роўнасці з дарослымі. Працэс ужывання наркотыкаў пры гэтым апісваўся як вясёлае, поўнае радасці і камічнасці мерапрыемства. Зразумела, што многіх гэта зацікаўлівае, і як вынік – хочацца паспрабаваць. Аднак за прывабнай карцінкай і быццам бы прыемнымі адчуваннямі хаваецца жудасная рэчаіснасць. Памятайце: наркотыкі могуць за лічаныя хвіліны разбурыць усё ў вашым жыцці, у тым ліку і ўпэўненасць у сабе, самастойнасць, незалежнасць, яснасць свядомасці, узаемаразуменне з сябрамі і, што таксама важна, прывабную знешнасць. А пагэтаму – будзьце цвёрдымі і разумнымі, не паддавайцеся ні на якія ўгаворы паспрабаваць наркотыкі. Зразумейце, што ад іх ужывання праблемы не вырашаюцца, а толькі з’яўляюцца новыя.
Прынімаючы наркотыкі, вы разбураеце сваё жаданне быць незалежным, бо залежнасць ад наркотыкаў – самая жорсткая залежнасць з усіх магчымых.



Да ведама

СР-47, 497, (СР-47, 497)-С6, (СР-47, 497)-С9, (СР-47, 497)-С8, HU-210, JWH-073, JWH-196, JWH-194, JWH-197, JWH-007, JWH-149, JWH-098, JWH-195, JWH-192, JWH-199, JWH-200, JWH-193, JWH-198, JWH-176, JWH-122, JWH-081, JWH-175, JWH-184, JWH-185, JWH-250, JWH-018, JWH-116 унесены ў «Спіс 1» – асабліва небяспечных наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, якія не выкарыстоўваюцца ў медыцынскіх мэтах.


З незаконнага абароту канфіскавана: у 2010 годзе – 6980 грамаў (700 000 разавых доз), у 2011 – 4200 грамаў (420000 разавых доз), у 2012 – 2200 грамаў (220000 разавых доз), у 2013 – 41691 грам (4 169 100 разавых доз). У агульнай колькасці з 2010 па 2013 гады канфіскавана 55 кілаграмаў 71 грам, што складае каля 5 507 100 разавых доз.



Задумайцеся!

Па даследаваннях урачоў-нарколагаў, эксперыментаванне з рознымі псіхаактыўнымі рэчывамі, выкарыстоўванне лёгкіх і цяжкіх наркотыкаў, у тым ліку і курыцельныя міксы, адносяцца да другой стадыі ўзнікнення фізічнай і псіхічнай залежнасці.


---------------------------------------------
У. МА ЦКЕВІЧ, Г. ПАШУК, галоўны ўрач райЦГЭ, А. ХАМЕНКА, падлеткавы тэрапеўт ЦРБ.