Кукольный театр Страчанского сельского клуба гостил в Малях

Завітаў у госці да выхаванцаў дзіцячага садка і навучэнцаў пачатковых класаў лялечны тэатр Страчанскага сельскага клуба пад кіраўніцтвам Міраславы Якіменка з цікавай пастаноўкай “Як казкі пераблыталіся”.

У час прадстаўлення дзеці акунуліся ў атмасферу казак “Рэпка” і “Калабок”, героі якіх пераблыталіся. Гледачы зачаравана сачылі за лялечнымі героямі любімых казак: Ваўком, Калабком, Рэпкай, Зайцам, Бабай і Дзедам, – дапамагалі разгадваць складаныя загадкі і апладыравалі. Звонкі і вясёлы смех, радасныя галасы разносіліся па школьных калідорах.
Сапраўдную цікавасць лялечная пастаноўка выклікала дзякуючы эмацыянальнай, па-сапраўднаму дарослай і прафесіянальнай гульні маладых акцёраў: Ангеліны Івашкевіч, Яны Паўловіч, Дзмітрыя Сільмановіча і Алега Мітуневіча, якія засталіся “за кадрам”, а іх акцёрскія галасы зрабілі сапраўдны эффект прысутнасці.
Творчых поспехаў вам, акцёры! Прыязжайце да нас яшчэ!


--------------------------------------------------------
Жанна ЛАЎРЭЦКАЯ,
намеснік дырэктара Мальскага дзіцячага сада-пачатковай школы.