Когда откроется аптека в Михалишках ?

lDALAadJA6UУ рэдакцыю газеты звярнуўся жыхар Міхалішак Уладзімір Іосіфавіч Пукшта. Мужчыну цікавіла, калі ў іх аграгарадку адкрыецца аптэка?

Даць адказ на пытанне мы папрасілі загадчыка цэнтральнай раённай аптэкі Васілія Васільевіча Будніка.

– Аптэка ў Міхалішках не працуе таму, што звольніўся работнік. На жаль, зараз у нас няма магчымасці замяніць яго.  Мы робім заяўкі на спецыялістаў фармакалагічнай галіны, але кадравае пытанне застаецца вострым не толькі ў нашым раёне, але і ва ўсёй Гродзенскай вобласці.

Для таго, каб вырашыць праблему набыцця лекавых сродкаў у населеных пунктах, дзе няма аптэк, дазволілі іх продаж на базе медыцынскіх устаноў: у фельчарска-акушэрскіх пунктах, амбулаторыях.  У Астравецкім раёне дзейнічае каля 20 такіх пунктаў – у Палушах, Спондах, Альхоўцы і іншых вёсках.

Мы разумеем нязручнасці, з якімі сутыкаюцца жыхары Міхалішак у сувязі з закрыццём аптэкі. Для хутчэйшага вырашэння гэтага пытання разглядаюцца два варыянты: першы – продаж лекаў на базе Міхалішкаўскай участковай бальніцы, другі прадугледжвае работу аптэкі адзін ці два разы на тыдзень – спецыяліст будзе прыязджаць з Астраўца.

Думаю, да канца жніўня “аптэчнае” пытанне жыхароў Міхалішак вырашыцца.