Каманда цэнтра пазашкольнай работы трапіла ў дзясятку лідараў
У мінулую суботу ў горадзе Гродна прайшоў выніковы абласны турнір па інтэлектуальных гульнях сярод школьных каманд.
Паўдзельнічаць у ім былі запрошаны і інтэлектуалы з нашага раёна – каманда цэнтра пазашкольнай работы “Спектр” у складзе Канстанціна Лябецкага, Маргарыты Кандратовіч, Кірыла Санюкевіча, Максіма Марцулевіча і Валянціна Сцепаняка, кіраўніком якой з’яўляецца Галіна Віктараўна Внуковіч. Усяго ж на турнір прыехалі 44 мацнейшыя каманды Гродзенскай вобласці.
Пераадолеўшы 36 пытанняў у гульні “Што? Дзе? Калі?” і 12 тэм у “Сваёй гульні”, наша каманда выступіла даволі паспяхова – стала шостай і была ўзнагароджана Дыпломам за высокі ўзровень гульні на абласным інтэлектуальным турніры “Беларускай Лігі інтэлектуальных каманд” у гульневым сезоне 2010-2011 навучальнага года.
У гэты ж дзень прайшоў сёмы паўфінал Гродзенскай вобласці ў асабістым першынстве, удзел у якім прынялі 20 лепшых ігракоў вобласці. У іх лік трапіў і Канстанцін Лябецкі, які па выніках гульні ўвайшоў у дзясятку лепшых інтэлектуалаў вобласці.
Віншуем!
Алена ЯРАШЭВІЧ.