Как отдыхали в летнем лагере учащиеся средней школы №2
Штогод з першымі днямі лета ў школах раёна адкрываюцца аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей. Тут на працягу 18 дзён бавяць час у асноўным вучні пачатковых класаў, хаця сярод старэйшых школьнікаў таксама нямала жадаючых правесці вольны час у летніку.Адзін з такіх летнікаў працаваў у сярэдняй школе №2 г. Астравец. Дні знаёмстваў і сяброўства, музыкі і бяспекі, памяці і кнігі, падарожжаў і добрых спраў – рэжым дня быў спланаваны такім чынам, што школьнікі маглі пагуляць і заняцца спортам, праявіць творчыя здольнасці і прадэманстраваць веды і кемлівасць у інтэлектуальна-пазнавальных мерапрыемствах.
Кожны дзень пачынаўся з ранішняй зарадкі, а пасля снядання дзеці прымалі ўдзел у гульнях, конкурсах, віктарынах. Пасля разумовай працы школьнікаў чакаў час здароўя з рухальнымі гульнямі на свежым паветры, спартыўнымі мерапрыемствамі і, канешне ж, дзённы сон.
Падчас змены дзеці наведалі гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна», конна-спартыўны цэнтр «Гіпіка», выставу работ літоўскай мастачкі Бірутэ Куцкайтэ ў Гервятах, Астравецкую раённую арганізацыю «Таварыства выратавальнікаў на вадзе», дзіцячую бібліятэку і дзіцячую школу мастацтваў.
Школьны летнік цесна супрацоўнічаў з педагогамі і выхаванцамі з Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і Дзіцячай юнацка-спартыўнай школы – школьнікі наведвалі заняткі аб'яднанняў па інтарэсах і ўдзельнічалі ў «Вясёлых стартах», адкрытым першынстве па боксе і спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы.
Дні адпачынку ў летніку праляцелі хутка і цікава. 25 школьнікаў з сумам развітваліся са сваімі педагогамі і сябрамі з надзеяй на новую сустрэчу ў наступным навучальным годзе.
-------------------------------
Наталля ЗАХАРЭВІЧ, намеснік дырэктара СШ №2.
