Как избежать несчастных случаев на производстве
Артыкулам 226 Працоўнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь і артыкулам 13 Закона РБ “Аб ахове працы” для наймальнікаў і працадаўцаў прадугледжаны такія абавязкі, як абучэнне, інструктаж, стажыроўка і праверка ведаў работнікаў па пытаннях аховы працы.Працадаўцы або наймальнікі павінны пастаянна выконваць і ўдасканальваць гэтую работу, таму што яна з’яўляецца адной з асноўных прэвентыўных мер па прафілактыцы няшчасных выпадкаў на вытворчасці.
Узровень падрыхтоўкі службовых асоб і работнікаў па пытаннях аховы працы адыгрывае вялікую ролю пры арганізацыі і правядзенні работ з павышанай небяспечнасцю, якія патрабуюць у працэсе іх выканання высокай узгодненасці дзеянняў.
Згодна з артыкулам 49 Працоўнага Кодэкса РБ, наймальнік не павінен дапускаць або (ці) адхіляць ад работы ў адпаведны дзень (змену) работніка, які не прайшоў інструктаж і праверку ведаў па пытаннях аховы працы.
За 10 месяцаў 2013 года недахопы ў навучанні і інструктаванні рабочых ў арганізацыях і на прадпрыемствах “выліліся” ў 17 няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам і 76 выпадкаў – з цяжкім.
Указаная прычына складае больш за 8% ад агульнай колькасці прычын, якія пацягнулі са сабой няшчасныя выпадкі з цяжкім зыходам, і знаходзіцца на трэцім месцы па сваёй частаце. А ў няшчасных выпадках са смяротным зыходам перавышае больш за 9%.
Адсутнасць праекта вытворчых работ на выкананне работ па дэмантажы збудавання, няякасная распрацоўка інструкцый па ахове працы, невыкананне абавязкаў па ахове працы з боку кіраўніка прывялі да няшчаснага выпадку са смяротным зыходам у Віцебскай вобласці на прыватным прадпрыемстве “Век-бетон”.
Траўму з цяжкім зыходам атрымаў муляр Шчучынскай МПМК-166 у выніку падзення пры выкананні дахавых работ на будаўнічым аб’екце. У ходзе спецыяльнага расследавання было ўстаноўлена, што прычынай няшчаснага выпадку стаў допуск да выканання дахавых работ пацярпеўшага, які не прайшоў праверку ведаў па пытаннях аховы працы.
Няшчасны выпадак з цяжкім зыходам адбыўся з ізаліроўшчыкам на тэрмаізаляцыі акцыянернага таварыства “Росбудтрэст” у Мінску. Прычынай няшчасця стаў допуск да выканання работ на будаўнічым аб’екце работніка без сродкаў індывідуальнай аховы, які да таго ж не прайшоў ва ўстаноўленым парадку стажыроўку, праверку ведаў па пытаннях аховы працы і не быў азнаёмлены з праектам вытворчых работ.
Такім чынам, недахопы ў абучэнні і інструктажы па ахове працы рабочых у многіх выпадках абумоўліваюць іх дзеянні пры выкананні работ.
-----------------------------------
А. СТАСІЛОВІЧ, галоўны дзяржаўны інспектар працы.
Фота з сайта mrsk-cp.ru.
