Качество медобслуживания, предупреждение пожаров и профилактика правонарушений - эти вопросы рассматривались на очередном дне информирования населения
“Дзяржаўная палітыка ў сферы аховы здароўя як складаючая сацыяльна арыентаванай дзяржавы”, “Аб мерах па папярэджванні пажараў і іншых надзвычайных сітуацыі ў Астравецкім раёне”, “Аб стане работы па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў непаўналетніх, ахова іх праў і законных інтарэсаў па выніках 2015 года” – гэтым тэмам быў прысвечаны чарговы дзень інфармавання, які прайшоў на мінулым тыдні.Перад жыхарамі Астраўца, якія прыйшлі на дзень інфармавання ў цэнтральную раённую бібліятэку, выступіў намеснік галоўнага ўрача Астравецкай бальніцы Сяргей Барысавіч Радзько, які расказаў пра актуальныя пытанні ў сферы аховы здароўя і іх вырашэнне, а таксама падзяліўся планамі на будучае.
– Вядзецца будаўніцтва новай бальніцы ў Астраўцы, – паведаміў С. Б. Радзько. – Што тычыцца старога будынку, то ў ім будзе праведзена рэканструкцыя. Спадзяёмся, што пасля атрымаецца адкрыць дзённы стацыянар, жаночую і дзіцячую кансультацыі, траўматычны пункт, лабараторыю і шмат чаго новага, што будзе працаваць на карысць і здароўе астраўчан.
Першы намеснік начальніка ўпраўлення Гродзенскага абласнога Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Алег Аляксандравіч Рымша расказаў пра прынцып работы сацыяльнага страхавання, а таксама віды і памеры выплат.
Аб сітуацыі на дзяржаўнай мяжы і фактах незаконнага яе перасячэння паведаміў намеснік начальніка аддзялення пагранічнай службы “Гудагай” Сяргей Юр’евіч Філатаў.
На жаль, з пачатку года ў Беларусі назіраецца павелічэнне колькасці пажараў у параўнанні з мінулымі гадамі. Менавіта на гэтым акцэнтаваў увагу падчас свайго выступлення інспектар Астравецкага аддзела па надзвычайных сітуацыях Юрый Аляксандравіч Шаўцоў.
– З пачатку года па рэспубліцы зарэгістравана 80 загінуўшых падчас пажараў, – адзначыў Ю.А. Шаўцоў. – Мы праводзім прафілактычную работу, папярэджваем і засцерагаем, але людзі павінны самі зразумець, што небяспечнасць лёгка прыводзіць да бяды, асабліва калі гэта тычыцца агню. Вельмі страшна, калі на пажарах гінуць дзеці, пагэтаму трэба з ранніх гадоў тлумачыць ім, што запалкі – не жарты. Хочацца таксама звярнуць увагу і на іншыя надзвычайныя сітуацыі. Зараз зіма, на стрэхах дамоў могуць быць небяспечныя снежныя насцілы, якія ў любы момант рызыкуюць абрушыцца на прахожых. Тое ж самае тычыцца і ледзяшоў, пагэтаму будзьце ўважлівымі і калі ўбачыце падобную сітуацыю – абавязкова паведаміце ў нашу службу.
Дні інфармавання прайшлі ў Міхалішках, дзе перад прысутнымі выступілі галоўны ўрач мясцовай сельскай участковай бальніцы Генрых Генрыхавіч Калтан, старшы інспектар РАНС Юрый Вацлававіч Варковіч і намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Тарэса Мар’янаўна Драган, а таксама ў Гервятах, дзе па заяўленых тэмах насельніцтва праінфармавалі намеснік начальніка РАНС Сяргей Канстанцінавіч Дыдышка і старшыня Гервяцкага сельвыканкама Люцыя Іванаўна Лях.
-------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.
