Итоги финансово-хозяйственной деятельности подвели на заседании коллегии на базе Островецкого филиала коммунального унитарного предприятия "Гроднооблтопливо"

На пасяджэнні калегіі камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблпаліва”, якое адбылося на базе Астравецкага філіяла, былі падведзены вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці абласных філіялаў за 1 квартал 2014 года.

Аб фінансава-эканамічным стане філіялаў па выніках работы за першыя тры месяцы бягучага года расказалі дырэктары Смаргонскага і Іўеўскага філіялаў. У сваіх выступленнях кіраўнікі спыніліся на пытаннях выканання асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця прадпрыемстваў і іх мадэрнізацыі, суадносінаў росту ўзроўню заработнай платы і яе вытворчасці.
Дырэктар Астравецкага філіяла Валерый Рамуальдавіч Шлыковіч пазнаёміў прысутных з фінансавымі вынікамі па ажыццяўленню дадатковых відаў дзейнасці і перспектывах іх развіцця на прадпрыемстве.
Зараз Астравецкі філіял “Гроднааблпаліва”, акрамя забеспячэння насельніцтва палівам – брыкетам і дровамі, актыўна займаецца аказаннем дадатковых паслуг. Прадпрыемства рэалізуе будаўнічыя матэрыялы: цэмент, шыфер, вапну і фарбу. З 2013 года прадпрыемства пачало аказваць платныя паслугі па ахове транспартных сродкаў для фізічных і юрыдычных асоб. Заключаны дагаворы з прыватнымі фірмамі, якія задзейнічаны на будаўніцтве атамнай электрастанцыі, аб знаходжанні аўтатранспарту на платнай стаянцы. У хуткім часе плануецца заключыць дагавор са Следчым камітэтам на захоўванне арыштаваных транспартных сродкаў. Як паказвае практыка, такая пас луга па стаянцы аўтатранспарту карыстаецца попытам.
За 1 квартал 2014 года філіял атрымаў прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі, работ, паслуг на суму 63235 тысяч рублёў. Удзельная вага даходу ад дадатковых відаў дзейнасці складае 41,1% ад агульнай сумы. Такім чынам, Астравецкі філіял займае 3 пазіцыю ў вобласці сярод 17 філіялаў па эканамічна-гаспадарчай дзейнасці за 1 квартал 2014 года.
Па выніках пасяджэння калегіі былі прыняты рашэнні па далейшай дзейнасці філіялаў дзяржаўнага прадпрыемства “Гроднааблпаліва”.
Аднак, акрамя вытворчых пытанняў, гасцей чакала і культурна-пазнавальная праграма.
Так, удзельнікі калегіі пазнаёміліся з аб’ектамі базы Астравецкага філіяла “Гроднааблпаліва” і работай Астравецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Таксама госці наведалі новыя аб’екты горада і Інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС.
А “ізюмінкай” калегіі і своеасаблівага падарожжа па Астравецкім краі сталі Гервяты і касцёл Святой Тройцы, дзе гучыць знакамітая далёка за межамі раёна арганная музыка.


---------------------------
Алена ЮРКОЙЦЬ, фота аўтара.