Исследовательское движение среди школьников помолодело
У сакавіку на базе гімназіі №1 прайшла раённая навукова-практычная канферэнцыя сярод вучняў 3-11 класаў. Да ўдзелу ў рабоце секцый былі дапушчаны 68 вучняў, якія прадставілі на суд журы 60 навукова-практычных работ.Якія гэта былі работы, вызначала журы, што працавала па секцыях. Іх рашэнне было адказным яшчэ і таму, што работы пераможцаў накіроўваліся на абласную канферэнцыю “Крыштальная Альфа”. У выніку пяць аўтараў работ былі ўзнагароджаны Дыпломамі І ступені, 10 школьнікаў атрымалі Дыпломы ІІ ступені, яшчэ восем чалавек былі ўзнагароджаны Дыпломамі ІІІ ступені.
Тэмы работ школьнікаў і сапраўды былі актуальнымі: адны з іх вывучалі эфектыўныя народныя сродкі ў барацьбе з каларадскім жуком, другія даследавалі энергетычныя напоі, трэція – чытацкія запыты падлеткаў і іх бацькоў. Былі і такія работы, у якіх разабрацца людзям недасведчаным у той ці іншай сферы было складана. Цікава і тое, што даследчы рух сярод школьнікаў памаладзеў – сёлета свае работы на канферэнцыю прадставілі нават трэццякласнікі. А двое з іх – Раман Дрэма з СШ №1 і гімназіст Даніла Казак – за свае даследаванні атрымалі Дыпломы І ступені. Такімі ж дыпломамі былі ўзнагароджаны гімназістка Дар’я Рэвака, а таксама Ліза Клімчэня і Віка Фёдарава з СШ №1 і Інэса Браніцкая з Варнянскага НПК.
Работы гэтых дзяўчат, а таксама гімназістаў Дар’і Калінічэнка, Вікі Замара, Уладзіслава Цярэшкі, Віялеты Шаўліс, Інгі Ган, варнянскай школьніцы Анжалікі Масойць, а таксама Вікі Карвецкай з Гудагайскай СШ, Ганны Вярбовіч і Вікторыі Сяргей з Мальскага НПК, Дзіяны Мяшкель і Святланы Кімса з Міхалішкаўскай школы, Маргарыты Шаўчэнка з СШ №1 і Аксаны Русалоўскай з Рымдзюнскай школы з літоўскай мовай навучання цяпер рэкамендаваны журы да ўдзелу ў абласной навукова-практычнай канферэнцыі школьнікаў, якая пройдзе ў Гродне.