Интересно провести летние каникулы детям помогают работники органов внутренних дел

Час летніх канікулаў – самы любімы і чаканы ў школьнікаў. А правесці яго з цікавасцю і карысцю дзецям дапамагаюць супрацоўнікі органаў унутраных спраў.

6 чэрвеня на базе раённага аддзела ўнутраных спраў была праведзена экскурсійна-выхаваўчая сустрэча з выхаванцамі дзіцячага летніка Рытанскага НПК “Яслі-сад-сярэдняя школа”. Падчас яе начальнік аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі У.І. Александровіч расказаў, для чаго трэба ведаць Правілы дарожнага руху, што рабіць, каб не стаць ахвярай дарожна-транспартнага здарэння, а начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Р.І. Гайдуль паведаміў, як сябе паводзіць ля вадаёмаў, у лесапаркавых зонах і з незнаёмымі людзьмі.
Аднак самай цікавай часткай, безумоўна, стала дэманстрацыя зброі і спецыяльнага абмундзіравання, дзецям нават дазволілі патрымаць усё ў руках і прымерыць.


---------------------------------------------------------
Вадзім САВІЦКІ,
намеснік начальніка Астравецкага РАУС.


Фота з сайта kopyl.by.