Инспекторы ГАИ следят за соблюдением правил дорожного движения как водителями, так и пешеходами
18
У рэдакцыю газеты “Астравецкая праўда” звярнуліся бацькі школьнікаў, якія папрасілі дапамагчы вырашыць важную, на іх погляд, праблему.–У апошнія гады ў Астраўцы ўзрос паток транспарту, асабліва гэта адчуваецца ў “час пік”, калі людзі едуць на работу. Аднак у гэты ж час ідуць у школу дзеці – і не ўсе бацькі могуць суправаджаць іх. А пераходзіць дарогу, нават па пешаходным пераходзе, пры такім патоку транспарту часам небяспечна. Ці магчыма вырашыць гэту праблему?
Гэтае пытанне мы пераадрасавалі ў аддзяленне ДАІ Астравецкага РАУС – і атрымалі станоўчы адказ. Як паведаміў старшы дзяржаўтаінспектар Славамір Родзь, перад пачаткам школьных заняткаў на пешаходных пераходах і на небяспечных участках дарогі непадалёк ад навучальных устаноў Астраўца, па магчымасці, будзе арганізавана дзяжурства інспектараў ДПС, якія будуць рэгуляваць рух транспарту і сачыць за выкананнем правілаў дарожнага руху як вадзіцелямі, так і пешаходамі.
