Гудогайские кадеты выбирают профессию
Напрыканцы студзеня вучні двух кадэцкіх класаў Гудагайскай сярэдняй школы разам з класным кіраўніком Таццянай Уладзіміраўнай Грыва і школьнікамі з гімназіі №1 адправіліся ў нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня», каб стаць удзельнікамі дня Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.Якраз у гэты час у летніку праводзілася змена «Прымерай прафесію на сябе» – і старшакласнікі з Астравецкага раёна сталі гасцямі падрыхтаванай па гэтай тэматыцы мерапрыемстваў.
20 студзеня ў «Зубраня» прыбылі і супрацоўнікі ўніверсітэта ра-зам з дэканам факультэта камп'ютарнага праектавання Дзмітрыем Віктаравічам Ліхачэўскім – і ўсе мы сталі сведкамі цікавай прэзентацыі шматлікіх факультэтаў адной з вядучых ВНУ краіны.
Шмат цікавага ўбачылі нашы вучні, але асабліва спадабаліся канцэртная праграма, якую падрыхтавалі студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, пазнавальныя сустрэчы з супрацоўнікамі ўніверсітэта, якія расказалі пра развіццё нанатэхналогій і электронны маркетынг, а яшчэ – выстава робататэхнікі, якая прыцягнула ўвагу ўсіх удзельнікаў мерапрыемства. Уявіце: робат за лічаныя секунды складвае Кубік Рубіка – і гэта распрацоўка беларускіх студэнтаў!
А галоўнае, мы змаглі задаць цікавячыя пытанні пра паступленне ў гэтую ВНУ – і паспрабавалі «прымерыць» на сябе прафесіі, якія можна атрымаць у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі.
--------------------------------------------------------------------
Дзмітрый ЯРАШЭВІЧ, вучань прававога класа Гудагайскай СШ.
