Гудогайская школа и Ёчиляйская гимназия Вильнюсского района подписали договор о сотрудничестве

%d0%bf%d1%80%d0%be%d0%b5%d0%ba%d1%82-%d0%b3%d1%83%d0%b4%d0%be%d0%b3%d0%b0%d0%b9Днямі прадстаўнікі міністэрства асветы Літоўскай Рэспублікі  наведалі Астравеччыну. У рамках візіту ў  той жа дзень была падпісана дамова аб супрацоўніцтве паміж Гудагайскай сярэдняй школай  і Ёчыляйскай гімназіяй «Шылас» Вільнюскага раёна.

Літоўскую дэлегацыю ў складзе прадстаўніка міністэрства асветы Ёнаса Васіляўскаса, дырэктара Ёчыляйскай гімназіі Расы Агінтэне, яе намеснікаў Іяланты Новапашынене і Юргітэ Мацкевічутэ ў Гудагайскай школе сустракалі з беларускай гасціннасцю.

Пасля невялікага знаёмства са школай, госці завіталі ў школьны музей «Зямля Гудагайская: матэрыяльнае і духоўнае». Гаспадары прадэманстравалі, як музей выкарыстоўваецца ў навучальным працэсе. А самым цікавым момантам яго наведвання стаў міні-ўрок ткацтва, які правяла для школьнікаў і літоўскіх педагогаў настаўніца пачатковых класаў Ірына Станіславаўна Шукель.

%d0%bf%d1%80%d0%be%d0%b5%d0%ba%d1%82-%d0%b3%d1%83%d0%b4%d0%be%d0%b3%d0%b0%d0%b91–  Нягледзячы на тое, што ў музеі гучала беларуская мова, нам усё было зразумела, –  падзялілася ўражаннямі  дырэктар Ёчыляйскай гімназіі Раса Агінтэне. – Думаю, што і ў рамках супрацоўніцтва ніякіх непаразуменняў таксама не ўзнікне.

У школьным музеі, калі экскурсаводы расказвалі пра вядомага  мастака Льва Дабжынскага, літоўскія госці паведамілі, што ў Вільнюсе працуе руская школа імя Льва Дабжынскага  –  і гэты факт стаў яшчэ адной падставай для наладжвання больш цеснага супрацоўніцтва паміж педагогамі і школьнікамі дзвюх краін.

Знакавым момантам сустрэчы стала абмеркаванне праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Літва-Латвія-Беларусь», якая рэалізуецца суседнімі краінамі ў некалькіх накірунках.

Яшчэ вясной Гудагайская школа пачала шукаць партнёраў па рэалізацыі праекта ў сферах культуры, спорту і здаровага ладу жыцця. Прапановамі зацікавілася адміністрацыя  і педагогі Ёчыляйскай гімназіі – і ў першыя дні верасня  яе прадстаўнікі завіталі ў Гудагай, каб пазнаёміцца з навучальнай установай і падпісаць дамову  аб супрацоўніцтве.

%d0%bf%d1%80%d0%be%d0%b5%d0%ba%d1%82-%d0%b3%d1%83%d0%b4%d0%be%d0%b3%d0%b0%d0%b92–  Наша школа размешчана непадалёк ад Вільнюса і ў нейкім сэнсе яе, таксама як і Гудагайскую, можна лічыць вясковай. Сёння ў нас вучыцца 500 школьнікаў, якія, акрамя літоўскай і англійскай моў, вывучаюць яшчэ і рускую, таму нас зацікавіла прапанова гудагайцаў  завязаць сяброўскія сувязі і разам стварыць праект па заахвочванню да  здаровага ладу жыцця нашых школьнікаў і іх бацькоў, –  падзялілася дырэктар Ёчыляйскай гімназіі.

%d0%bf%d1%80%d0%be%d0%b5%d0%ba%d1%82-%d0%b3%d1%83%d0%b4%d0%be%d0%b3%d0%b0%d0%b93

%d0%bf%d1%80%d0%be%d0%b5%d0%ba%d1%82-%d0%b3%d1%83%d0%b4%d0%be%d0%b3%d0%b0%d0%b94Падчас сустрэчы  былі абмеркаваны асноўныя этапы напісання праекта, у рамках якога ўвага будзе ўдзелена не толькі двухбаковым сяброўскім стасункам, але і паляпшэнню спартыўнай базы школ дзвюх краін.

–  Праект, у выпадку яго перамогі ў праграме трансгранічнага супрацоўніцтва «Літва-Латвія-Беларусь»,   адкрые перад намі вялікія перспектывы, –  упэўнена дырэктар Гудагайскай сярэдняй школы Ганна Мечыславаўна Капцюг. – Сёння ў школе многае робіцца для развіцця спорту і ўмацавання здароўя нашых вучняў  і іх бацькоў. Нядаўна мы сталі пераможцамі конкурсу дабрачынных праектаў АТ НІАЭП  у намінацыі «Маладое пакаленне». На рэалізацыю мерапрыемстваў па арганізацыі вольнага часу вясковай моладзі акцыянернае таварыства  выдзеліла 40 тысяч расійскіх рублёў. Удзел у новым  праекце дазволіць нам палепшыць спартыўную базу школы: пабудаваць новы школьны стадыён, на якім размесцяцца пляцоўкі для заняткаў  рознымі відамі спорту, і адрамантаваць спартыўную залу. Канешне, пакуль што гэта толькі планы і мары, але вельмі хацелася б, каб яны ажыццявіліся.

Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.