Гроднеские специалисты строят Островец

“Не кожнаму так шчодра можна жыць – сябрам на памяць горад падарыць”, – гэты метафарычны радок з вядомай песні з’яўляецца вынікам штодзённай працы для будаўнікоў упраўлення “ГроднапрамбудАтам”, якія зараз узводзяць новы Астравец – горад энергетыкаў. Ну, не ўвесь, вядома, – “праглынуць” сённяшнія аб’ёмы работ у нашым горадзе і раёне не па сілах, напэўна, ніводнай арганізацыі. Але і іх уклад у агульную справу значны: крыху больш чым за год работы будаўнікі гродзенскага “Атама” з астравецкай прапіскай будуюць ужо трэці жылы дом – гэта калі не лічыць тых аб’ектаў, на ўзвядзенні якіх іх рабочыя ўдзельнічалі ў якасці субпадрадчыкаў.
Асаблівасць гэтага будаўнічага ўпраўлення ў тым, што тут могуць узвесці любы аб’ект ад фундаменту да даху – у “Гроднапрамбуд Атам” працуюць спецыялісты больш дваццаці будаўнічых спецыяльнасцей. Нехта з іх толькі пачынае свой працоўны шлях, у іншых за плячыма – гады напружанай працы. А кранаўшчык вежавага крана Аляксандр Лукомскі – Сан Саныч, як паважліва называюць яго ўсе на будоўлі, аглядвае новабудоўлі з вышыні птушынага палёту ўжо 23 гады. І не стаміўся – бо ён па-сапраўднаму любіць сваю справу. Аляксандр Лукомскі – заслужаны будаўнік, і ў Астравец, на “будоўлю стагоддзя” яго, высокакласнага прафесіянала, адкамандзіравалі з Гродна.
…Расце Астравец, прыгажэе на вачах – на радасць яго жыхарам і людзям, у якіх ёсць такая шчаслівая магчымасць – на памяць людзям горад падарыць!


















--------------------------
Ніна АЛЯКСЕЕВА.
Фота А. МАЛЬШЭЎСКАГА.