Две островецкие школьницы примут участие в республиканском этапе предметной олимпиады
19 школьнікаў, якія прайшлі абласны рэйтынгавы адбор, змаглі прыняць удзел у абласной алімпіядзе па школьных прадметах, якая на мінулым тыдні прайшла ў горадзе Гродна.На працягу трох дзён школьнікі ўдзельнічалі ў іспытах па прадметах і даказвалі сабе і членам абласнога журы, што менавіта яны – самыя разумныя і таленавітыя.
Сем школьнікаў з Астравеччыны вярнуліся на радзіму з граматамі і дыпломамі рознай ступені.
Так, Дыпломам першай ступені была ўзнагароджана дзесяцікласніца СШ №1 Маргарыта Шаўчэнка. Да алімпіяды па рускай мове дзяўчыну рыхтавалі настаўніца Тэрэса Рамуальдаўна Рудзінская і настаўнік-трэнер Таццяна Вадзімаўна Берняковіч.
А дзевяцікласніца гімназіі №1 Ангеліна Пятровіч стала лепшай у вобласці на прадметнай алімпіядзе па хіміі (настаўнік – Таццяна Анатольеўна Круглікава). Ангеліна таксама атрымала Дыплом І ступені.
Дыпломам ІІІ ступені на абласной алімпіядзе па хіміі была ўзнагароджана дзевяцікласніца СШ №1 Вікторыя Фёдарава (настаўніца – Наталля Валер’еўна Філіпава).
З узнагародай вярнуўся з алімпіяды па тэхнічнай працы гімназіст-васьмікласнік, які выступаў за дзявяты клас, – Аляксей Казлоўскі. Аляксей і яго кіраўнік, настаўнік працоўнага навучання Леанід Віктаравіч Казак, заваявалі на алімпіядзе Дыплом ІІІ ступені.
Гімназістка Вераніка Анімуцкая сёлета абараняла гонар раёна на абласной алімпіядзе па нямецкай мове. Дзяўчына, якая вучыцца ў 9 класе, выступала за 10 клас – і тым не менш паказала годныя веды і атрымала за сваю працавітасць Дыплом ІІІ ступені (настаўнік – Ніна Рыгораўна Свіла).
Дыплом ІІІ ступені на алімпіядзе па беларускай мове заваявала вучаніца 10 класа Падольскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Аляксандра Папкова (настаўнік Тамара Іосіфаўна Качкан).
А Лізавета Клімчэня, вучаніца 9 класа СШ №1, атрымала грамату па фізіцы (настаўнік – Людміла Чаславаўна Корвель).
Астатнія ўдзельнікі алімпіяд з Астравеччыны апынуліся ў “залатой” сярэдзіне.
У хуткім часе пераможцы абласной алімпіяды Маргарыта Шаўчэнка і Ангеліна Пятровіч прымуць удзел у рэспубліканскім этапе прадметнай алімпіяды.
Віншуем пераможцаў і прызёраў алімпіяды і іх педагогаў з удалым выступленнем!
--------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
